Дзіцячая паліклініка № 2 у Гродне па адрасе Гагарына, 18 з 23 снежня 2020 года скасуе дамову арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам імя святога Губерта. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, памяшканні будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі працы з COVID-19. Прычыну растлумачылі ў лісце дырэктарцы хоспіса Вользе Вялічка за подпісам намесніка галоўнага ўрача Ірыны Голуб. Дакумент трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.
— Мы не разумеем, аб якіх складаных эпідэміялагічных сітуацыях можа ісці гаворка, калі па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў нас нязначны прырост па тых, хто захварэў, у адносінах да іншым краінам. Якія складаныя эпідсітуацыі прагназуе паліклініка ў снежні? — пракаментавала Вольга Вялічка Hrodna.life.
Сотрудников Гродненского детского хосписа проверяют по делу о неуплате налогов
Юрысты паспрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, сказала Вольга Hrodna.life. Варыянтаў іншых памяшканняў для хоспіса ў Вялічкі няма. Пры першай хвалі COVID-19 у Гродне дамову арэнды не скасоўвалі.
На момант падрыхтоўкі публікацыі датэлефанавацца намесніку галоўнага ўрача Ірыне Голуб Hrodna.life не атрымалася — не знялі трубку. Як у паліклініцы будуць выкарыстоўваць памяшканне, дзе цяпер размяшчаецца хоспіс, пакуль невядома.
Хоспіс працуе ў Гродне 13 гадоў. Там дапамагаюць цяжка хворым дзецям прыкладна з 70 сем’яў: аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.
У сацыяльнай майстэрні хоспіса валанцёры ўжо некалькі месяцаў шыюць сродкі індывідуальнай абароны (Сіз) для медыкаў. За месяц можна пашыць каля 700 камбінезонаў.
У 2019 годзе кіраўніцтва хоспіса прасіла гарадскія ўлады вылучыць будынак былога медыцынскага выцвярэзніка на вул. Сыракомлі ў сувязі з пашырэннем паслуг для падапечных. Улады адказалі, што дзіцячы хоспіс не ўваходзіць у пералік юрыдычных асоб і ІП, якім нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадастаўляецца ў бязвыплатнае карыстанне.
Праблемы з памяшканнем былі і ў сацыяльнай майстэрні пры Гродзенскім дзіцячым хоспісе, дзе шылі сродкі індывідуальнай абароны. Спачатку іх папрасілі з’ехаць з будынка на Гагарына, 18. Пазней знайшлася пляцоўка ў Пышках, але іх зноў выселілі адтуль.
«Они дали ноль денег». Почему гродненским детским хосписом заинтересовалась областная комиссия
«Тут шмат любові». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…