Выстава пад назвай “8 рэгіён” уключае 80 карцін. Гэта “ўрыўкі” з розных праектаў і серый. Яны размясціліся ў 10 пакоях на трох паверхах. Гэта першая рэктраспектыўная выстава мастака ў Беларусі – раней для манументаліста не знаходзілася пляцоўкі, дзе можна было б размясціць больш за 15 карцін.

Рэтраспектыва не поўная – працы з абстрактнага перыяду 90-х гадоў не ўдалося размясціць з-за недахопу плошчаў. 

– Гэта выстава пра ўнутранутую эміграцыю. Кожны з нас часам хоча адысці ва ўнутраную эміграцыю, пазбягаць кантактаў з сістэмай, з бюракратыяй, але гэта марная і неперспектыўная ідэя, бо, хочаш-не хочаш, сістэма да цябе прыйдзе сама. У нас сем рэгіёнаў, а ўнутраная эміграцыя – гэта якраз рэгіён нумар “8”. Яго калісьці называлі Вейшнорыяй, а зусім актуальна – Шчучыншчынай. Вось таму і “8 рэгіён” – куды мы імкнемся. Мара абсалютна марная і недасягальная, але імкнуцца трэба, – патлумачыў Hrodna.life мастак назву выставы.

Сяргей Грыневіч 8 рэгіён
Арганізатарка выставы Ірына Варкулевіч і мастак Сяргей Грыневіч на выставе “8 рэгіён” 20 кастрычніка

Карціны – урыўкі з розных праектаў і серый, таму выстава атрымалася тэматычна разнастайнай. “Як жартуе аднакласнік Пеця Новікаў, тое, што захоўваецца ў майстэрні, – гэта неліквід. Так што гэта выстава “неліквідных” карцінаў”, – пажартаваў Грыневіч.

Сяргей Грыневіч паводле адукацыі мастак-манументаліст, працуе ў вялікіх фарматах. “У гэтым вялікая складанасць, бо ў нашым горадзе няма ніводнай залы, дзе іх можна экспанаваць. Гродна – адзіны абласны цэнтр, дзе няма мастацкага музея. Таму гэта не мой капрыз – выстаўляцца ў непрыстасаваным памяшканні. А таму што нам няма дзе выставіць сваіх мастакоў і прыняць прыстойныя выставы замежнікаў”, – расказаў мастак Hrodna.life.

Чытайце таксама: «Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца

Сяргей Грыневіч 8 рэгіён
Сяргей Грыневіч працуе перадусім з вялікімі фарматамі

Выставу Сяргей задумваў даўно. Была ідэя зрабіць выставу на смеццесартавальным заводзе або ў недабудаваным офісным цэнтры. У выніку абралі памяшканне на Гараднічанскай, 23. Памяшканне прадаставілі на час выставы яго ўласнікі, расказала Hrodna.life дызайнерка і арганізатарка выставы Ірына Варкулевіч. Цягам трох тыдняў выставу можна паглядзець у сераду (з 15.00 да 18.00), пятніцу (з 16.00 да 19.00) і суботу (з 14.00 да 17.00). Магчыма, у офісным цэнтры застанецца невялікая галерэя і пазней. У планах – прывезці выставу ў Мінск. Зараз там шукаюць пляцоўку. 

Сяргей Грыневіч 8 рэгіён
У працах Сяргей Грыневіч выкарыстоўвае гумар і іронію

Сяргей кажа, што яго натхняе само жыццё і людзі, за якімі ён назірае і адлюстроўвае ў сваіх працах. Апошні год ён амаль не працаваў – займаўся побытавымі справамі. Калі наступілі пандэмія і рэвалюцыя, стала “не да творчасці”. Мастак прызнаўся, што апошнія тры месяцы не маляваў, а “тыкаў у смартфон”. Сваімі моцнымі бакамі мастак лічыць працу з вялікімі фармамі і выкарыстанне гумару. “Гумар і іронія выратуюць свет. У нашай сітуацыі гэта адзінае, што падтрымоўвае”, – сказаў ён Hrodna.life.

Чытайце таксама: «Калі „нашы“ прыйдуць да ўлады, стану ў апазыцыю». Сяргей Грыневіч пра швейцарскую майстэрню, драныя джынсы і смерць Кудзіна

Сяргею Грыневічу 60 гадоў. Ён родам з пасёлку Краснасельскі ў Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым жывапісе і ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Выстаўляецца з 1982 года. Правёў больш за 60 персанальных выстаў па ўсім свеце, удзельнічаў у калектыўных праектах.  

Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Некаторыя працы Сяргей Грыневіч прысвяціў тэма экалогіі
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка

Ваенная тэматыка на выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
На выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка прадстаўлены і аўтапартрэты
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Ваенная сімволіка на выставе Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Рэфлексія аўтара на грамадзянскія падзеі апошніх гадоў. Выстава Сяргея грыневіча “8 рэгіён” 20 кастрычніка

Аўтар гуляе з адлюстраваннем, а глядач можа стаць саўдзельнікам працэсу
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Сяргей Грыневіч іранізуе з культу прыгажосці
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі
Зала, прысвечаная савецкаму мінуламу
Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з “неліквіднымі” карцінамі