Фото иллюстративное: pexels.com
Шматдзетным маці ў Беларусі могуць скараціць працоўны дзень з 8 да 7 гадзін. Пра гэта на канале СТВ заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
«Пры гэтым у поўным аб’ёме заработная плата, як за васьмігадзінны працоўны дзень», — дадала яна. Адпаведныя папраўкі ў Працоўны кодэкс Мінпрацы ў наступным годзе прапануе абмеркаваць з дэпутатамі, піша «Еўрарадыё».
Касцевіч таксама распавяла аб магчымай адмене спісу забароненых для жанчын прафесій. Зараз у ім 182 пазіцыі.
«Мы перш за ўсё працуем са скарачэннем шкодных і небяспечных умоў працы. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзем да таго, што гэты пералік будзе адменены», — анансавала міністр.
Чытайце таксама: У Беларусі прынялі змены па працоўным стажы, сацпенсіях, ЭКА і дапамогах для шматдзетных
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…