Новости

Святара з Ваўкавыска судзілі другі раз — за жнівеньскі мітынг, які нібыта дазволіў мэр

Праваслаўнаму святару Аляксандру Богдану з Ваўкавыска вынеслі папярэджанне за ўдзел у жнівеньскім мітынгу. Для яго гэта другі суд за няпоўны месяц. Справу разглядаў 16 кастрычніка Ваўкавыскі раённы суд.

Богдана прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу ў Ваўкавыску 16 жніўня (частка 1 артыкула 23.34 КоАП), піша naviny.media. Па словах жыхароў горада, у тыя дні старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько вусна дазволіў мірныя мітынгі. У міліцыі перакананыя, што дазволаў у той дзень не было.

Чытайце таксама: «Было более-менее приемлемо, меня никто не бил». Как в Гродно задержали и судили директорку детского хосписа

«16 жніўня ў Ваўкавыску быў мірны мітынг, на які выйшла вельмі шмат людзей. За два дні да гэтага мэр даў ухвалу, і ўсе разумелі, што не тое, што біць не будуць, не будуць затрымліваць. Людзі ішлі са спакойным сумленнем, разумеючы, што гэта мірны мітынг і за гэта нічога не будзе. Пазней праваахоўнікі ў інтэрнэце ўбачылі фатаграфію, на якой быў чалавек, падобны да мяне», — расказаў Аляксандр Богдан для Hrodna.life.

Айцец Аляксандр не прызнаў, што парушыў закон. «Па нашаму заканадаўству, міліцыя павінна даказаць маю віну, а я не павінен даказваць сваю невінаватасць», — заявіў ён.

Богдан растлумачыў, што не можа ўдзельнічаць як святар у палітычнай дзейнасці, але можа выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць гвалту.

«Не толькі магу, але ў мяне ёсць абавязак гэта рабіць», — сказаў святар.

Святару вынеслі ўжо другое папярэджанне. Першапачаткова Аляксандра Багдана хацелі абвінаваціць па частцы 3 артыкула 23.34 — паўторны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але першае папярэджанне за ўдзел у масавым мерапрыемстве ён атрымаў 30 верасня. Тады яго судзілі за 13 верасня, калі ён усклаў кветкі ў памяць аб сваім знаёмым, загінулым дырэктарам ваўкавыскага музея Канстанціна Шышмакове. Яго знайшлі мёртвым праз тыдзень пасля выбараў. Вядома, што 9 жніўня ён адмовіўся падпісаць выніковы выбарчы пратакол.

Аляксандру Богдану 34 гады, ён жанаты, мае траіх дзяцей ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў. Стаў святаром 11 гадоў таму. Трохі служыў у Гродне, вялікую частку часу — у Ваўкавыску.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025