Акторы закрытага Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія звольніліся разам з калегамі на знак салідарнасці, ды рэжысёр Андрэй Кашперскі запусцілі сатырычны Youtube-канал «ЧинЧинЧенэл». У ім купалаўцы высмейваюць беларускае чынавенства і іранізуюць над дзяржаўнай прапагандай. Чарговае відэа — кліп «Шчучыншчына» — пародыя на прапагандысцкія ролікі.
«Новый музыкальный хит «Шчучыншчына» от восходящей звезды белорусской эстрады Елены ЖелудOk теперь в FullHD! Премьера данного видеоклипа состоялась в рамках национального аудиовизуального проекта «ЧинЧинЧенэл» в выпуске под идентификационным названием «ЧинЧин № 2 │ Чиновники в логове поколения NEXT», — так кліп падпісаны на канале купалаўцаў.
У ролі «Елены Желудок» выступіла акторка Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Алена Зуй-Вайцяхоўская. Аўтары тэкста — акторы и музыкі Зміцер Есеневіч і Міхаіл Зуй, а таксама пісьменнік Андрэй Горват.
Падпісантам канала symbal.by відэа напомніла кліп 13-гадовай Ксеніі Дзягелька «Я из деревни» (2012).
Чытайце таксама: Беларусы знялі дзіўны кліп пра Дажынкі - «галоўнае свята краіны»