Медыкі запісалі відэазварот, дзе патлумачылі, што на рост захворвання COVID-19 уплываюць не пратэсты, а пачатак навучальнага года ва ўмовах недастатковых супрацьэпідэмічных мер ва ўстановах адукацыі.
У відэа спецыялісты розных кірункаў медыцыны адзначылі, што чыноўнікі «спрабуюць ўздзейнічаць на мірных грамадзян-пратэстоўцаў, пераконваючы, што менавіта яны з’яўляюцца прычынай росту захворвання COVID-19». Яны падкрэслілі, што каранавірус распаўсюджваецца і ў невялікіх гарадах і вёсках, дзе няма вялікай колькасці людзей на пратэстах.
Таксама яны абурыліся тым, што на ідэалагічныя мерапрыемствы ўлады звозяць людзей на аўтобусах — найбольш эпідэміялагічна небяспечным транспартце, а на канцэртах садзяць паблізу адзін ад аднаго.
Нагадаем, 5 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя прызнала, што другая хваля каронавіруса прыйшла і ў Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка казаў, што самы вялікі рост захворвання коронавирусной інфекцыі зараз у Менску і віной таму — нядзельныя акцыі. «Хочуць хадзіць — хай хварэюць», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.
Падчас акцыі пратэсту ў Мінску з гучнагаварыцеляў людзям кажуць, што хаваць твары пад маскамі забаронена. Гэта сапраўды прапісана ў артыкуле 11 Закона аб масавых мерапрыемствах, аднак праваабаронца Валянцін Стефановіч, каранавірус уносіць карэктывы ў такія пытанні.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…