13 кастрычніка на сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на набыццё інтэр'ернага дзяржсцяга з дрэўкам для Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Новы сцяг патрэбен тэрмінова: заяўкі прымаюць да пятніцы. На пастаўку даюць адзін тыдзень.
З размовы з прадстаўніком заказчыка Naviny.by высветлілі, што «кабінетны прыгожы сцяг» патрэбны начальству, бо стары «не такі прадстаўнічы, так бы мовіць». Патрабаванні да сцяга — метр на два; да металічнага дрэўка — ад 2,4 да 3 метраў.
З бюджэту на новы сцяг выдзелена 260 рублёў: 100 рублёў на дрэўка і 160 рублёў на палотнішча. У камерцыйнай арганізацыі з Мінска Flag.by паведамілі, што падобны заказ можна выканаць за значна меншую суму — 141,6 рубля: 21,6 рубля каштуе дрэўка з навершам і 120 рублёў — палотнішча.
Дарэчы, пераплацілі ідэолагі і год таму, калі на куплю 18 вулічных сцягоў вылучылі 2000 рублёў з бюджэту (па 111 рублёў на сцяг), калі ў Мінску гэты ж замову можна было выканаць за суму ўдвая меншую (60 рублёў за штуку).
Навошта патрэбен новы сцяг, Naviny.by пацікавіліся ў галоўнага ідэолага Гродзенскай вобласці Ігара Булаўка.
Ён узначаліў упраўленне ў красавіку 2020 года, калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў вертыкаль абнаўлялася па ўсёй краіне.
— Чым вам стары сцяг не падабаецца?
— Ёсць у нас ўнутраныя пытанні. У кабінеце прадугледжана знаходжанне сцяга, дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь.
— Навошта такі вялікі?
— Без каментарыяў… А як вы думаеце, у начальніка ідэалагічнага ўпраўлення аблвыканкама павінен быць сцяг?.. Для яго прадугледжана канкрэтнае месца, забяспечанасць кабінета дзяржаўнай сімволікай… Нічога ў гэтым такога няма, каб пільна звяртаць увагу.
На пытанне, ці не час купляць бел-чырвона-белы сцяг, Ігар Булаўка адказаў, што на многіх сайтах вісіць відэа пра гісторыю і таго, і другога сцяга. «Для сябе можна зрабіць нейкія акцэнты», — сказаў ён.
Не выключана, што стары сцяг мог быць якім-небудзь чынам прыведзены ў непрыдатнасць. Але аб гэтым не сказаў ні адзін суразмоўца. Ігар Булаўка жа намякнуў на нейкія «свае ўнутраныя пытанні».
Новы кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік ў нядаўнім интэрвью РИА «Новости» прызнаваўся, што паездзіў па працоўных калектывах, але дыялогу не атрымалася. Гродна быў і застаецца другім па масавасці пратэстаў рэгіёнам Беларусі. 12 кастрычніка тут прайшоў марш пенсіянераў, за дзень да гэтага, у нядзелю, людзі выйшлі на штотыднёвую акцыю пратэсту.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…