Навіны

У Беларусі зафіксавалі 464 новых выпадкаў каранавіруса. Каранік: прымаем рашэнне аб накіраванні расійскай вакцыны ў Гродне

У Беларусі на 12 кастрычніка зарэгістраваныя 83 998 (+464) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 77 423 (+203) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Памёр 901 (+5) пацыент. Усяго праведзена 2 087 430 тэстаў.

 — Мы бачым пад’ём. Гэта яшчэ не тыя лічбы, якія ў нас былі вясной і летам, усё ж менш. У любым выпадку мы рыхтуемся, праводзіцца перапрафілізацыя коечнага фонду, каб мы былі гатовыя аказаць дапамогу. На сённяшні момант у нас няма ніякіх праблем са сродкамі індывідуальнай абароны, створаны запасы, якія забяспечваюць месяц спакойнай працы на тыя сродкі, якія вырабляюцца ў нашай краіне, і як мінімум два месяцы — тое, ад чаго мы залежым ад імпартных паставак. У дастатковай колькасці хапае рэактываў. Плюс за летні перыяд мы пашырылі магчымасці нашай лабараторнай дыягностыкі, адкрыты новыя лабараторыі для таго, каб больш аператыўна рабіць аналізы на ўзроўні рэгіёнаў, а не вазіць гэта ўсё ў цэнтры калектыўнага карыстання, — сказаў Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама ў інтэрв'ю «РИА Новости».

— Ці паступіць ў рэгіён расійская вакцына ад каранавіруса?

 — Мы, як усе астатнія рэгіёны, плануем пасля Мінска ўдзельнічаць у правядзенні клінічных выпрабаванняў. Па меры напрацоўкі матэрыялу ў горадзе Мінску будзе далейшае распаўсюджванне выпрабаванняў па рэгіёнах. Пакуль гэта ў рамках правядзення клінічных выпрабаванняў. Пакуль не магу сказаць, якія тэрміны. Абмяркоўвалі, што да канца кастрычніка будзе прынята рашэнне аб накіраванні вакцыны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025