Ілюстрацыйнае фота
Кіраўнік сталічнай пракуратуры Алег Лаўрухін у эфіры тэлеканала СТВ нагадаў аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, а таксама адзначыў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб узмацненні жорсткасці санкцый па артыкуле 23.34. Пра тое, як менавіта гэта можа быць зроблена, Лаўрухін не сказаў, піша Onliner.by.
— Артыкул 23.34 (гэта незаконны ўдзел у масавых мерапрыемствах) прадугледжвае розныя віды адказнасці — пачынаючы ад штрафу да 30 базавых велічынь, гэта па частцы першай максімальнае пакаранне, а далей паўторнае да 50, у тым ліку адміністрацыйны арышт як па частцы першай, так і па частцы другой. У цяперашні час, наколькі мне вядома, прапрацоўваецца пытанне ў тым ліку і аб узмацненні жорсткасці санкцый вось гэтага артыкула для таго, каб мінімізаваць гэтыя рызыкі выхаду людзей на незаконныя масавыя мерапрыемствы, — адзначыў ён.
Лаўрухін таксама назваў колькасць прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці людзей — каля 3 тыс. чалавек толькі па Мінску.
— Калі ў дачыненні да асабліва актыўных складаліся адразу ж адміністрацыйныя пратаколы альбо ўзбуджаліся крымінальныя справы, гэты факт на сённяшні дзень у наяўнасці. Мы можам казаць, што сёння ўжо прыцягнута да адказнасці толькі па горадзе Мінску (да адміністрацыйнай адказнасці) за ўвесь гэты перыяд каля трох тысяч чалавек. Толькі да адміністрацыйнай. З іх дзве траціны, як правіла, пакаранне ў выглядзе арышту, а астатнія (больш за тысячу чалавек) — гэта адміністрацыйныя штрафы, — дадаў кіраўнік сталічнай пракуратуры.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…