На «Гродна Азот» выявілі канал трафіку цыгарэт у краіны Еўрасаюза. Вялікую партыю беларускіх цыгарэт у вагоне з угнаеннямі знайшла адміністрацыя прадпрыемства.
Каля 45 тысяч пачкаў цыгарэт на суму больш за 51 тысячу беларускіх рублёў выявілі ў адным з таварных вагонаў з угнаеннямі 23 верасня. Вагон павінен быў адправіцца ў Літву. Інфармацыю пра знаходку перадалі ў тэрытарыяльны АУС.
Кантрабанду канфіскавалі, Кастрычніцкі РАУС Гродна праводзіць праверку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…