Навіны

У «Гродна Азот» растлумачылі падпалены факел на прадпрыемстве

Падчас запуску цэхаў у «Гродна Азот» узнікае так званы факел. Пагрозы для горада ці экалогіі ён не ўяўляе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

З 8 кастрычніка ў цэху «Аміяк-4» і «Карбамід-3» пачаты пускавыя аперацыі. Яны ўключаюць у сябе разагрэў і вывад на тэхналагічны рэжым аддзяленняў цэхаў.

«У ходзе разагрэву асноўных аддзяленняў прымяняецца тэхналагічны газ. Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы», — паведамілі на прадпрыемстве.

Факел можа гарэць на працягу некалькіх сутак, пакуль не завершацца ўсе пускавыя аперацыі. На прадпрыемствы падкрэслілі, што пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025