Універсітэты Гродна ўвялі абавязковы масачны рэжым. Такая санітарна-прафілактычная мера стала абавязковай у сувязі з ростам колькасці выпадкаў каронавіруса ў рэгіёне, паведамілі ў праграме «Навіны» на канале «Беларусь 4. Гродно».
Акрамя нашэння масак прадугледжана строгае выкананне дэзінфекцыйнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыравання.
Доступ у аўдыторыі без масак забаронены і для студэнтаў, і для выкладчыкаў. Аб гэтым мусяць нагадваць на ўваходзе ў вну.
Групы, у якіх пацвярджаюць хворых на каранавірус, пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне на два тыдні. На цяперашні момант у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на каранціне знаходзяцца сем групаў.
Таксама ў анлайн-фармат перавялі лекцыі для патокаў. Заняткі праводзяцца толькі для групаў, у аўдыторыях, разлічаных на 80 чалавек, занятая чвэрць месцаў. Ужывую слухаюць лекцыі першакурснікі - «для адаптацыі да статусу студэнтаў».
«Хацелі вывесці людзей з-пад удару». У Гродне заяўку на мітынг адхілілі, спаслаўшыся на каронавірус
Медыкі не выключаюць, што сёлета рост захворвання на грып адбудзецца адначасова з каранавірусам. У Гродне праходзіць кампанія па вакцынацыі супраць грыпу.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…