У Гродне грамадскія актывісты падалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Каложскім парку ў нядзелю, 11 кастрычніка, у 14.00. Гродзенскі выканаўчы камітэт адмовіў ім, спаслаўшыся на складаную сітуацыю з каронавірусам.
Гэта павінен быў быць мітынг для абмеркавання грамадска-палітычнай сітуацыі ў горадзе і краіне. Дакумента на руках у актывістаў яшчэ няма, яго адправілі поштай, але адказ аддзела ідэалогіі гарвыканкама яны ўжо ведаюць.
Два месяцы пасля выбараў у Беларусі праходзяць пратэсты, яны не сцішваюцца, і кожны раз гэта заканчваецца затрыманнямі. Каб пазбегнуць гэтага, пазбегнуць гвалту, паспрабаваць вывесці людзей з-пад удару — бо людзі ўсё роўна не задаволены сітуацыяй — была спроба пайсці законным шляхам. Гарвыканкам не пайшоў насустрач, — распавёў Hrodna.life Вадзім Саранчукоў, старшыня гродзенскай арганізацыі партыі БНФ.
Актывісты расчараваныя адказам уладаў - атрымліваецца, гарвыканкаму падабаецца, калі людзей збіваюць. Заяўку на мітынг падавала фізічная асоба, у межах заканадаўства. Месцам правядзення выбралі Каложскі парк, бо ён уключаны ў спіс месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Таму актывісты павінны былі не прасіць дазволу на правядзенне, а толькі ўведаміць аб гэтым гарадскія ўлады.
Чытайце таксама: В Гродно во время ярмарки задержали минимум шесть человек. Среди них — 13-летняя девочка
«Гарвыканкам можа адмовіць толькі ў выпадку, калі там праводзіцца іншае мерапрыемства, і тады прапанаваць іншае месца або час. Гэтага няма, адсылка была толькі на складаную сітуацыю з COVID», — патлумачыў Вадзім Саранчукоў.
«Забарона на масавыя мерапрыемствы можа быць, толькі калі галоўны санітарны ўрач Беларусі або вобласці ўводзіць каранцін. У адкрытым доступе такой рэкамендацыі цяпер няма, — дадаў грамадскі актывіст Зміцер Бандарчук. — Мы не ведаем, якая сітуацыя ў Гродне, мы ведаем, што складаная эпідэміялагічная сітуацыя па рэспубліцы. Можа, усе выпадкі ў Беларусі - не ў Гродне».
Сапраўды, дакладных дадзеных аб колькасці тых, хто захварэў, у Гродне не публікавалі з 24 красавіка 2020 года. 10 верасня Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамляў пра невялікі рост захворванняў, падкрэсліваючы, што ўспышкі каранавіруса ў горадзе няма.
Чытайце таксама: В Волковыске в воскресенье люди пошли в церковь вместо митинга — но их все равно задерживали
Ініцыятары падачы заяўкі на правядзенне мітынгу збіраюцца абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе. Такім чынам яны спадзяюцца атрымаць нейкае афіцыйнае тлумачэнне, на аснове чаго ўлады адмовілі ў правядзенні мерапрыемства.
Калі сітуацыя складаная, улады павінны афіцыйна заявіць пра гэта, упэўнены Вадзім Саранчукоў. «Але тады будзе пытанне не толькі з масавымі мерапрыемствамі, а і з працай вытворчасцяў, школаў - калі сапраўды ёсць такая праблема. Складаная эпідсітуацыя не прычына для адмовы ў правядзенні мерапрыемства паводле закону».
Датэлефанавацца ў аддзел ідэалогіі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Hrodna.life не ўдалося.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…