У дачыненні да гродзенца, з якім 4 кастрычніка затрымалі ягоную 13-гадовую падчарку, пачалі адміністрацыйны працэс. Аб іншых складзеных пратаколах 4 кастрычніка прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама не паведамляе. Атрымаць каментар Hrodna.life не ўдалося.
«Гродзенец у стане алкагольнага ап’янення наўмысна канфліктаваў, паводзіў сябе агрэсіўна і выкарыстаў ненарматыўную лексіку ў адрас праваахоўнікаў, якія забяспечвалі парадак на Савецкай плошчы.
Мужчына рэгулярна выпівае, раней быў судзімы за забойства, неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за дробнае хуліганства. Грамадзяніну рабілі заўвагі аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў, аднак безвынікова. Калі супрацоўнікі міліцыі ўжылі да яго фізічную сілу і спецсродкі, дзяўчынка-падлетак знаходзілася побач. Абодвух даставілі ў Ленінскі РАУС для разбору. Пазней непаўналетнюю забрала маці", — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
В Гродно во время ярмарки задержали минимум шесть человек. Среди них — 13-летняя девочка
Журналісты налічылі ў Гародні 4 кастрычніка не менш за шэсць затрыманых, сярод якіх былі блогер Андрэй Ірха і журналісты Вольга Камягіна і Кацярына Гардзеева. Іх адпусцілі.
У Лідзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 20 чалавек. У Гродзенскай вобласці за 4 кастрычніка склалі 12 адміністрацыйных пратаколаў: 10 — у Лідзе, па адным — у Ваўкавыску і Наваградку, піша grodnonews.by.
У краіне зафіксавалі 10 пратэстных акцый. Па падліках МУС, ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Мінска, яны былі нешматлікія (ад 20 да 100 чалавек). Агульная колькасць удзельнікаў пратэсту ў Мінску склала каля 10 тысяч чалавек, паведамляе МУС Беларусі. Усяго за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 317 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 258 чалавек.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…