Навіны

У Беларусі - 401 выпадак COVID-19 за суткі. Мінздраў: краіна гатова да другой хвалі каранавіруса

У Беларусі на 5 кастрычніка зарэгістраваны 401 новы выпадак каранавіруса. За суткі ачунялі 64 чалавекі, памерлі - 5 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Сістэма аховы здароўя Беларусі гатовая да другой хвалі COVID-19, паведаміў БЕЛТА начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацееў.

Усяго зарэгістраваныя 80 696 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі - 75 303. Усяго праведзена 1 949 656 тэстаў.

За ўвесь перыяд памерлі 862 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

«Апошні час мы бачым, што рост захворвання працягваецца. І ўжо зараз можна казаць, што гэта другая хваля. Аналагічную карціну мы назіраем у іншых краінах Еўропы і свету. Гэта звязана з нармальным цягам захворвання, з характарыстыкамі віруса», — сказаў Аляксандр Пацеев.

«У нас адпрацаваная ўся сістэма, усе алгарытмы аказання меддапамогі, усе клінічныя пратаколы. Мы стварылі сістэму, якая паказала сваю эфектыўнасць. У нас ёсць выразныя падзелы патокаў пацыентаў па цяжкасці захворвання. Койкавага фонду дастаткова. Дастатковыя магутнасці анестэзіёлага-рэанімацыйнай службы, ШВЛ. За апошнія некалькі месяцаў значна палепшылася сітуацыя па забеспячэнні кіслароднымі кропкамі. Сістэма аховы здароўя ў цэлым гатовая да працы. Прафесіяналы ведаюць пратаколы, у іх ёсць вопыт працы», — сказаў Аляксандр Пацеев.

Акрамя таго, сістэма аховы здароўя забяспечана лекамі для аказання меддапамогі. Для супрацоўнікаў маецца дастаткова сродкаў індывідуальнай абароны. «З пункту гледжання прафілактыкі неабходна тое, пра што мы гаварылі і раней, гэта сацыяльнае дыстанцыяванне і нашэнне сродкаў індывідуальнай абароны», — дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025