Навіны

У гродзенскім драмтэатры аднавілі паказ спектакляў. Раней іх адмянілі з-за каранавіруса

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры прынялі рашэнне аднавіць паказ спектакляў. Наведаць пастаноўку можна будзе 4 кастрычніка. Музычны тэатр «Петербургская оперетта» прадставіць мюзікл «Труффальдино из Бергамо», піша grodnonews.by.

 — Мы адсочваем сітуацыю і адчуваем запыт гледачоў, іх патрэбу хадзіць у тэатр, хочам самі, каб глядач да нас прыходзіў. Таму прынялі рашэнне аднавіць паказы. Тэатр павінен заставацца тэатрам, — адзначыў дырэктар тэатра Ігар Гедзіч. — Што тычыцца эпідсітуацыі ў рэгіёне, уважліва сочым за становішчам. У тэатры прымаюцца ўсе неабходныя меры, выконваюцца рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы вірусных інфекцый. Рэгулярна праводзіцца дэзінфекцыя, квіткі прадаюцца з улікам неабходнай сацыяльнай дыстанцыі. Спадзяемся таксама на адказнае стаўленне да свайго здароўя гледачоў і просім іх выконваць масачны рэжым.

Услед за прывазным спектаклем на наступным тыдні гледачы змогуць паглядзець камедыі «Свободная пара», «№ 13», «Боинг-Боинг», «Шикарная свадьба» і іншыя пастаноўкі. Дзецям на будучых выходных пакажуць нядаўнюю прэм’еру «Буся и неслышное эхо», а таксама казкі «Оранжевый ежик» і «Жили-были две лисички».

Раніцай 25 верасня ў тэатры адмянілі ўсе спектаклі па рашэнні Міністэрства аховы здароўя.

У жніўні акцёры прапанавалі кіраўніцтву не граць камедыі, пакуль у краіне АМАП жорстка збівае людзей. Дырэктар Ігар Гедзіч не пагадзіўся.

«В театре очень тяжелая атмосфера». В Гродно актриса отказалась играть комедии, пока на улице бьют людей

«Давайте два года на Конституцию, а потом всё будет хорошо». О чем говорил Владимир Караник в Гродненском драмтеатре после остановки спектакля

Директор драмтеатра в Гродно прокомментировал остановку спектакля после задержания актеров

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024