У Гродзенскім абласным драматычным тэатры прынялі рашэнне аднавіць паказ спектакляў. Наведаць пастаноўку можна будзе 4 кастрычніка. Музычны тэатр «Петербургская оперетта» прадставіць мюзікл «Труффальдино из Бергамо», піша grodnonews.by.
— Мы адсочваем сітуацыю і адчуваем запыт гледачоў, іх патрэбу хадзіць у тэатр, хочам самі, каб глядач да нас прыходзіў. Таму прынялі рашэнне аднавіць паказы. Тэатр павінен заставацца тэатрам, — адзначыў дырэктар тэатра Ігар Гедзіч. — Што тычыцца эпідсітуацыі ў рэгіёне, уважліва сочым за становішчам. У тэатры прымаюцца ўсе неабходныя меры, выконваюцца рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы вірусных інфекцый. Рэгулярна праводзіцца дэзінфекцыя, квіткі прадаюцца з улікам неабходнай сацыяльнай дыстанцыі. Спадзяемся таксама на адказнае стаўленне да свайго здароўя гледачоў і просім іх выконваць масачны рэжым.
Услед за прывазным спектаклем на наступным тыдні гледачы змогуць паглядзець камедыі «Свободная пара», «№ 13», «Боинг-Боинг», «Шикарная свадьба» і іншыя пастаноўкі. Дзецям на будучых выходных пакажуць нядаўнюю прэм’еру «Буся и неслышное эхо», а таксама казкі «Оранжевый ежик» і «Жили-были две лисички».
Раніцай 25 верасня ў тэатры адмянілі ўсе спектаклі па рашэнні Міністэрства аховы здароўя.
У жніўні акцёры прапанавалі кіраўніцтву не граць камедыі, пакуль у краіне АМАП жорстка збівае людзей. Дырэктар Ігар Гедзіч не пагадзіўся.
Директор драмтеатра в Гродно прокомментировал остановку спектакля после задержания актеров