Урад Літвы ў сераду вырашыў змяніць пастанову аб надзвычайным становішчы і палегчыў парадак уезду ў краіну для высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў. Таксама адмовіліся ад патрабавання прад’яўляць адмоўны аналіз тэсту на каранавірус, здадзены не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду, піша delfi.lt.
У праекце пастановы сказана, што мэта змены ўмоў - «стварэнне перадумоў для ўезду высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў».
«Іх заяўкі на атрыманне часовага віду на жыхарства прымаюць дыстанцыйна, пасля прыняцця станоўчага рашэння трэба прадставіць арыгіналы дакументаў і біяметрычныя дадзеныя», — сказана ў праекце пастановы.
Прапануюць таксама адмовіцца ад патрабавання прад’яўляць адмоўны аналіз тэсту на каранавірус, здадзены не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду — гэты парадак распаўсюджваўся на замежнікаў, якія ўязджаюць у Літву.
«Такая прапанова зроблена таму, што на практыцы існуе праблема надзейнасці/фальсіфікацыі гэтых тэстаў, таму ўзнікае пытанне эфектыўнасці гэтай меры. Гэта змяненне актуальна і ў кантэксце дапамогі Беларусі - тэст трэба здаваць і прыязджаючым з Беларусі, а там цяпер яго здаць нялёгка (чарга на некалькі тыдняў наперад), таму такое патрабаванне стварае перашкоду на шляху ў беларусаў, якія хацелі б скарыстацца палегчаным рэжымам уезду.
Акрамя таго, пасля таго, як змяніліся правілы ізаляцыі, патрабаванне здаць тэст перастала мець сэнс, паколькі тэставанне звязана з выключэннямі ў парадку ізаляцыі або скарачэннем тэрміну ізаляцыі (у гэтых выпадках абавязкова здаваць тэст). Іншыя актуальныя аспекты тэставання будуць урэгуляваныя ў правілах ізаляцыі", — сказана ў дакуменце.
Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене запэўніла, што прыязджаючых у Літву па гуманітарным калідоры інфармуюць аб неабходнасці здаваць тэст на коронавирус.
«Памежная служба клапоціцца аб тэставанні тых, хто прыехаў і звярнуўся з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку», — сказала міністр.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…