30 верасня ў Ваўкавыску адбыўся суд над святаром Аляксандрам Богданам. Яго судзілі за тое, што ён усклаў кветкі ў памяць аб загінулым дырэктара ваўкавыскага музея. Суддзя вынес папярэджанне. Калі святара ўбачаць на масавым мерапрыемстве зноў, яго чакае пакаранне.
13 верасня сябры Аляксандра Богдана, іерэя Петрапаўлаўскага сабора ў Ваўкавыску, сабраліся, каб ускласці кветкі да ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна ў памяць аб яго дырэктары Канстанціне Шышмакове.
9 жніўня Канстанцін Шышмакощ працаваў у выбарчай камісіі і быў адным з двух, хто адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. Па яго словах, пратакол падпісалі за яго. 15 жніўня ён знік, а 18 жніўня яго цела знайшлі ў Нёмане.
Аляксандр Богдан ведаў загінулага і вырашыў далучыцца да ўскладання кветак.
Гэта была нядзеля, 30-ы дзень пасля адпявання загінулага, і ў мясцовым касцёле праходзіла служба з памінаннем.
«Я думаў, што мы ўчатырох пойдзем, пакладзем кветкі, — патлумачыў Аляксандр Богдан Hrodna.life. — З касьцёла выйшаў натоўп людзей, якія таксама пайшлі да музея. Мы далучыліся да іх, усклалі кветкі. Нехта сказаў слова. Гэта была як бы грамадзянская паніхіда».
Пасля таго, як усклалі кветкі, да святара падышла пара чалавек, спыталі, ці дадому ён ідзе, прапанавалі праводзіць. «Мы ішлі, размаўлялі. Я не вінаваты ў тым, што мой шлях дадому супаў з маршрутам іншых людзей». Праваахоўнікі расцанілі гэта як шэсце на чале калоны. Суддзя Ваўкавыскага раённага суда Леанард Дзіўнель вынес папярэджанне. Праўда, ён адзначыў, што супрацоўнікі МУС маглі абмежавацца і проста гутаркай, не даводзіць справу да суда, бо святары часта бываюць на розных мерапрыемствах.
Калі пасля вынесенага папярэджання айца Аляксандра ўбачаць у якой-небудзь калоне, нават без сімволікі і лозунгаў, ён атрымае як мінімум штраф. «Я спадзяваўся, што суд мяне апраўдае: я разумею, што магу зноў пайсці ўскладаць кветкі, напрыклад, іншаму загінуламу, і мне зноў скажуць, што я ўдзельнічаў у мітынгу». Як абараніцца ад такой сітуацыі, Александ Богдан пакуль не ведае. Спачатку святар збіраўся, калі яго не апраўдаюць, падаваць апеляцыю. Цяпер ён думае, што наўрад ці гэта нешта зменіць. 13 верасня сілавікі здымалі тых, хто прыйшоў да музею, на відэа і пазней выклікалі тых, каго змаглі апазнаць.
«Я ішоў туды, людзі нават прапаноўвалі мне медыцынскія маскі, але я не стаў браць, ад чаго мне хавацца? Я не рабіў нічога дрэннага, каронавірусам перахварэў, не хаваўся. Буду далей жыць па сумленні, будзь што будзе», — кажа святар.
Чытайце таксама: «Замест хлусні павінна запанаваць праўда». У Гродне маліліся аб развязанні крызісу і вяртанні Кандрусевіча. ФОТА
Калі ў епархіі даведаліся аб тым, што адбылося, айца Аляксандра падтрымалі. Праз ініцыятыву Probono.by у Мінску яму знайшлі адваката, які даў кансультацыі, патлумачыў, як весці сябе ў судзе. Прэс-сакратар беларускага экзархата Сяргей Лепін таксама тэлефанаваў і прапаноўваў дапамогу. Парафіяне перажывалі, некаторыя прыйшлі падтрымаць у суд.
Сярод прыхаджан храма ёсць людзі з рознай пазіцыяй. «Я заўсёды казаў, што мы ідзем у храм не для таго, каб знайсці аднадумцаў па палітычных перакананнях. Нас яднае Хрыстос, а далей — справа кожнага, якую грамадзянскую пазіцыю займаць», — упэўнены айцец Аляксандр.
Чытайце таксама: Мітрапаліт Веніямін у Гродне: «Ніякіх подпісаў не збіраць!«
На адной з пропаведзяў айцец Аляксандр прыгадаў, што Ян Прадвеснік загінуў праз тое, што назваў зло — злом, проста сказаў цару Іраду, што той грашыць. «Я звярнуўся да вернікаў: калі ў нашай краіне зараз нехта прыдумляе злу нейкія апраўданні, хоць не трэба гэта паўтараць. Трэба разумець, што зло ёсць зло». Праз два гадзіны хтосьці з вернікаў патэлефанаваў настаяцелю сабора і паскардзіўся, маўляў, святар займаецца палітыкай. Аляксандр Богдан паўтарыў настаяцелю словы пропаведзі - і заўваг не было.
«Па царкоўным статуце мне, як сьвятару, забаронена праводзіць палітычную агітацыю. Я не магу заклікаць стаць на бок Лукашэнкі ці пратэстоўцаў, я гэтым не займаўся і займацца не буду. Але цяпер стаіць не пытанне палітыкі, а пытанне сумлення. Ёсць ахвяры, і да гэтага часу ёсць людзі, якія церпяць ад палітычнага крызісу ў краіне».
Чытайце таксама: «Что же я такого плохого сказала?» Игуменья Гавриила — о своем выступлении на провластном форуме и ситуации в стране
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…