Навіны

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва «Універсітэт Залатога Веку»!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей — запрашаем стаць студэнтамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку»!

«Універсітэт Залатога Веку» прапануе вялікі выбар курсаў і клубаў, якія задаволяць самыя разнастайныя інтарэсы: кампутарныя курсы і навучанне карыстанню смартфонамі і тэлефонамі, замежныя мовы, мастацтва, гісторыя, культура, літаратура, тэатр, танцы, хор, кулінарыя, скандынаўская хада, псіхалогія, аздараўляльныя курсы і шмат чаго іншага.

Мы заснаваліся ў 2010 годзе для таго, каб зрабіць лепшым жыццё нашых пенсіянераў. За гэтыя 10 год нашымі студэнтамі стала больш за 1500 чалавек. У нас няма абмежаванняў па колькасці гадоў наведвання. Многія нашы навучэнцы застаюцца з намі з 2010 года і кожны год засвойваюць новыя веды, знаходзяць новых сяброў, становяцца больш радаснымі і здаровымі.

Запіс студэнтаў на новы навучальны год УЗВ будзе адбывацца з 14 верасня па 12 кастрычніка з 10.00 да 16.00 па тэлефонах 62−01−81, 68−62−80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Вы можаце таксама запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

Урачыстае адкрыццё праграмы УЗВ-12 запланаванае на 13 кастрычніка.

Навучанне ва УЗВ платнае.

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх трох навучальных гадоў УЗВ аплата складзе 60 рублёў за першы семестр (кастрычнік-снежань, 2020).

Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка — 75 рублёў за першы семестр.

Кошты навучання за другі семестр (студзень-красавік, 2021) будуць вызначацца дадаткова.

Дадатковую інфармацыю пра УЗВ можна атрымаць у працоўныя дні па тэлефонах 62−01−81, 68−62−80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС) альбо па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар».

Больш інфармацыі пра нашу дзейнасць глядзіце на сайце www.uzv.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025