Навіны

Латушка: можна стварыць альтэрнатыўнае МЗС Беларусі за мяжой

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы дыплямат і міністар культуры Павал Латушка заявіў пра гатоўнасьць стварыць альтэрнатыўную структуру Міністэрства замежных спраў краіны за мяжой.

«Для мяне ніякай праблемай не зьяўляецца стварэньне паралельнага Міністэрства замежных спраў за мяжой. Сёньня заявілі аб адстаўцы яшчэ шэрагу дыпляматаў, так што без праблемаў можа быць сфармаванае паралельнае МЗС Беларусі», — сказаў ён ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь», піша «Радыё С**бода».

Ён таксама падкрэсьліў, што Каардынацыйная рада працягвае працу, нягледзячы на тое, што некаторыя сябры яе прэзыдыюму знаходзяцца за мяжой ці затрыманыя.

«Мы ў сталым кантакце праз чаты, празь відэасувязь. Мы абмяркоўваем зараз антыкрызісную праграму, і ўжо ёсьць напрацоўкі, каб дакладна разумець, што краіна ня будзе кінутая ў хаос. Мы гатовыя ўзяць адказнасьць за кіраваньне краінай у пераходны пэрыяд да моманту абраньня новага кіраўніка дзяржавы», — дадаў ён.

Тыдзень таму Латушка паведамляў аб тым, што 30 беларусіх дыпламаў звольняць у бліжэйшыя дні з дыпламатычнай службы Беларусі. Да таго былі вызваленыя ад пасадаў амбасадары Беларусі ў Латвіі, Славакіі, Іспаніі.

Прычынамі звалненняў сталі, паводле яго, размяшчэнне супрацоўнікамі ў асабістых сацсетках сваёй грамадзянскай пазіцыі аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку супрацоўнікаў АМАПа, а таксама праз адмову фальсіфікаваць выбары.

У МЗС Беларусі інфармацыю каментаваць адмовіліся.

З 2002 да 2008 года Павал Латушка быў паслом Беларусі ў Польшчы. Пасля цягам трох гадоў узначальваў Міністэрства культуры Беларусі. Быў паслом у Францыі з 2012 па 2019 гады. Затым кіраваў Купалаўскім тэатрам, быў звольнены пасля таго, як асудзіў жорсткасць сілавікоў і заклікаў даць прававую ацэнку іх дзеянням. Пасля таго як Латушка увайшоў у Каардынацыйны савет, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што экс-дырэктар Купалаўскага «перайшоў чырвоную лінію» і «адкажа па законе». Палітык быў вымушаны з’ехаць за мяжу. 16 верасня Аляксандр Лукашэнка пазбавіў дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Паўла Латушку «ў сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024