Акцёр Ігар Уланаў у спектаклі "451 по Фаренгейту", 2017 г. Фота: drama.grodno.by
У Гродзенскім абласным драматычным тэатры звольнены Ігар Уланаў - адзін з ключавых акцёраў, які задзейнічаны ў большасці спектакляў. Усе квіткі на спектаклі да канца тыдня ўжо былі раскуплены, але зараз спектаклі адменены на нявызначаны тэрмін.
Раней Ігар Уланаў, вядучы майстар сцэны, адмовіўся падпісаць тлумачальную запіску з нагоды спыненага 20 верасня спектакля. Цяпер усе спектаклі адмененыя. Таксама не будзе рэпетыцый.
Іншых акцёраў, якія адмовіліся падпісваць тлумачэнні, пазбавілі прэміі на тры месяцы. Васіля Мініча і Натальлю Лявонаву пазбавілі прэмій і ўсіх даплат, ім вынесены вымовы.
Рэпрэсіям падверглі артыстаў, якія гралі ў спектаклі «Вельмі простая гісторыя» ў мінулую нядзелю, 20 верасня. Спектакль быў спынены, калі акторы даведаліся пра затрыманне на акцыі іх калегі, Сяргея Курыленкі. Акцёраў прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі. 22 верасня для размовы з трупай у тэатр прыязджаў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.
Усе квіткі на паказы ў пятніцу і суботу ўжо раскуплены.
«Сёння „Фарэнгейт“ прададзены, заўтра „Шынель“, глядач едзе нават з Мінска. Уланаў у буйных ролях у абодвух спектаклях, заўтра ў галоўнай ролі Курыленка. Мы хацелі, каб ён выйшаў на паклоне і падзякаваў людзям за падтрымку», — напісала Hrodna.life адна з актрыс тэатра.
«У Мушперта [галоўнага рэжысёра тэатра — рэд.] дырэктар запатрабаваў прадумаць уводы на будучыню замест Уланава, Мушперт адмовіўся. Нас адпраўляюць у прастой, акрамя рэпетыцый спектакля «Адзіны спадчыннік».
Чытайце таксама: «В театре очень тяжелая атмосфера». В Гродно атриса отказалась играть комедии, пока на улице бьют людей
З сённяшняга дня драматычны тэатар пераводзяць у рэжым рэпэтыцый, нягледзячы на раскупленыя квіткі, ён стане недаступны гледачам. Паводле афіцыйнай версіі - «у адпаведнасці з рэкамендацыямі па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі, распрацаванымі Міністэрствам аховы здароўя РБ».
Hrodna.life не змог датэлефанавацца ні да дырэктара тэатра Ігара Гедзіча, ні да звольненага акцёра.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…