Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін наведаў Гродна ўпершыню ў новым статусе. Ён выказаўся пра недапушчэнне расколу ў праваслаўнай царкве і забараніў збіраць подпісы і супраць архіепіскапа Арцемія, і супраць матушкі Гаўрыілы.
«Хочам, калі Уладыка мяне падтрымае, каб Гродзенская епархія была лепшай епархіяй у рускай праваслаўнай царкве. Ніякіх подпісаў не збіраць! Ні ў які бок», — сказаў мітрапаліт Веніямін вернікам пасля службы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. «Ніякіх подпісаў, проціпастаўленняў, толькі разам, у міры».
У Гародні мітрапаліт сустрэўся з архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем 21 верасня ў Гродзенскім епархіяльным упраўленні. На сустрэчы абмеркавалі «бягучыя пытанні», прысутнічалі таксама Гродзенскай акругі пратаіерэй Аляксандр Велісейчык і настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой, піша church.by.
У гэты ж дзень мітрапаліт Веніямін разам з архіепіскапам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем правёў службу ў Гродзенскім свята-Раства-Багародзічным стаўрапагіяльным (падпарадкоўваецца непасрэдна мітрапаліту) жаночым манастыры і пагутарыў з прыхаджанамі.
Таксама 21 верасня мітрапаліт Веніямін сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Настаяцельніцай Раства-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродне з’яўляецца матушка Гаўрыіла (Глухава). 17 верасня яна рэзка выказалася аб пратэстоўцах на праўладным жаночым форуме «За Беларусь» у Менску, назваўшы іх вар’ятамі і «раз'юшаным статкам». Таксама яна параўнала пратэстуючых беларусаў з сектантамі.
Отец Сергий Лепин: не надо вменять мнение матушки Гавриилы на провластном женском форуме всей БПЦ
21 верасня стала вядома, што на набажэнстве ў выхадныя ў жаночым манастыры збіралі подпісы за адхіленне ад пасады архіепіскапа Арцемія. Пасля выбараў ён у заявах і казаннях не раз крытыкаваў жорсткасць сілавікоў і ўлады.
Подпісы збірала не сама матушка, а Андрэй Лабаноўскі, які прадстаўляўся як кіраўнік Свята-Уладзімірскага брацтва, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. У звароце да Веніяміну было напісана, што пад кіраўніцтвам Арцемія ў Гродне нібыта распаўсюджваюцца «нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі», вітаюцца людзі, якія «карыстаюцца сімволікай нацысцкіх калабарацыяністаў», насаджаецца беларуская мова і гімн «Магутны Божа», Арцемія таксама папракаюць тым, што ён нібыта выціскае прарасейскіх святароў ды «ігнаруе казацтва».
20 верасня ў інтэрнэце з’явілася петыцыя «Разабрацца ў сітуацыі з ігуменняй Гаўрыілай». Зварот таксама накіраваны мітрапаліта Веньяміну. Там не было патрабавання зняць ігуменню Гаўрылу з пасады, але ішла гаворка аб неабходнасці прабачэння перад вернікамі і грамадзянамі з яе боку.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…