Навіны

У Слоніме сінагогу XVII стагоддзя выставілі на продаж зноў - удвая танней

Чарговы аўкцыён па продажы сінагогі ў Слоніме адбудзецца 19 кастрычніка. Гэта другая за тры месяцы спроба прадаць будынак. Кошт знізілі ўдвая.

Пачатковая цана лота складае 61 650 рублёў, піша «Слонімская газета» са спасылкай на Слонімскі райвыканкам. На першых таргах 15 чэрвеня сінагогу прадавалі за 137 тысяч рублёў. На той момант гэта складала каля 50 тысяч еўра, за такую ​​суму можна было купіць недабудаваны катэдж у гродзенскім мікрараёне Зарыца. Аўкцыён не адбыўся, бо ахвотных купіць сінагогу не знайшлося.

Выкупіць сінагогу планаваў лонданскі Фонд яўрэйскай спадчыны. Раней прадстаўнікі гэтай арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаўяўрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Згодна з умовамі продажу, пакупнік павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту аб’екта на працягу 2 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу. Рэканструкцыя ці капітальны рамонт павінен быць праведзены з захаваннем мастацкіх, стылістычных і канструктыўных асаблівасцяў будынка. Аб’ект павінен быць уведзены ў эксплуатацыю не пазней за 5 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Слонімская сінагога — помнік барочнай архітэктуры — была пабудавана ў 1642 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічаў да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшкання. Унутры захавалася частка рэльефаў і роспісаў. Будынак пустуе з 1990-х гадоў.

Зараз сінагога знаходзіцца ў не вельмі добрым стане: па сценах ідуць глыбокія расколіны, раней ўнутраную прастору залівала дажджамі, вокнаў няма, тынкоўка абсыпаецца.

У 2018 годзе Фонд габрэйскай спадчыны фінансаваў работы па абследаванні сінагогі, а таксама аплаціў рамонт даху і ўстаноўку спецыяльнага абсталявання для кантролю за зменамі канструкцыі будынка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025