143 даследчых праверкі з 9 жніўня па 14 верасня па фактах замахаў, учыненых у дачыненні да супрацоўнікаў ОУС і іх блізкіх, прынялі да вытворчасці ў Галоўным упраўленні ўласнай бяспекі МУС, з іх па 67 вядомыя датычныя асобы. Распачалі 43 крымінальныя справы, па якіх усталявалі 21 падазраваемага. Да адміністрацыйнай адказнасці плануюць прыцягнуць 36 беларусаў, якія ўчынілі замахі ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС, паведамілі ў Telegram-канале МУС Беларусі. Між тым, Следчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы па скаргах на дзеянні сілавікоў падчас разгону мірных акцый.
«Аўтарамі і крыніцай пагроз, абраз і паклёпу пераважна з’яўляюцца асобы, якія маюць крымінальнае мінулае, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, схільныя да ўчынення розных правапарушэнняў. У большасці выпадкаў замаху папярэднічае разгалашэнне персанальных дадзеных супрацоўнікаў і іх блізкіх у інтэрнэце», — паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Выдалі асабістыя дадзеныя 299 супрацоўнікаў, з якіх дзве трэціх — прадстаўнікі міліцыі грамадскай бяспекі. У адрас супрацоўнікаў і іх родных паступілі 132 пагрозы, зафіксавалі 90 фактаў абраз, 33 — паклёпу. Па 12 фактах наездаў на супрацоўнікаў АУС і вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, учыненых у перыяд з 9 па 13 жніўня, распачалі крымінальныя справы. Асобы кіроўцаў высветлілі, у дачыненні да чацвярых з іх праводзяцца вышуковыя мерапрыемствы.
Таксама зафіксавана 210 фактаў пагроз, абраз, паклёпу, знішчэння і пашкоджання маёмасці службовых асоб, сярод іх — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і выбарчых камісій, суддзі, работнікі выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі Следчага камітэта, службовыя асобы дзяржорганаў і ўстаноў. Каб усталяваць падазраваных, абменьваюцца звесткамі з калегамі з Расіі.
Колькі крымінальных спраў па замахах на супрацоўнікаў ОУС і іх блізкіх завялі ў Гродна, Hrodna.life даведацца ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці не ўдалося.
Між тым, Следчы камітэт не распачаў ні адной крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і не адхіліў ні адну з асоб, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і здзяйсненні злачынстваў супраць удзельнікаў мірных сходаў і выпадковых мінакоў.
Праваабаронцы нагадваюць, што ў жніўні больш за 6000 чалавек былі затрыманыя, яны знаходзіліся ў зняволенні да 10 дзён, іх месцазнаходжанне было невядомае. Каля 450 з іх былі збітыя, іх прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання носяць сістэмны характар, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей.
Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…