Навіны

Марыі Калеснікавай прад’явілі абвінавачванне

Следчыя 16 верасня прад’явілі Марыі Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт). Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.

Марыя Калеснікава ўтрымліваецца пад вартай. Расследаванне працягваецца.

8 верасня Калеснікаву спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. Пасля гэтага яе арыштавалі. Яна знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінску на Валадарскага.

20 жніўня генпракурор Беларусі, тады гэта быў Аляксандр Канюк, заявіў, што стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Лукашенко назначил нового Генерального прокурора Беларуси

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса. Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата СК прыняло да вытворчасці крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК па факце публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025