Остановка в Зарице
У Зарыцы на прыпынку намалявалі чырвона-зялёны сцяг і надпіс «Я мы Бацька». Раней там былі надпісы «Стоп таракан» і бел-чырвона-белы сцяг, але іх замалявалі камунальнікі.
Чытач Hrodna.life Іван Сарокін, які заўважыў надпіс, лічыць, што гэта «тролінг уладаў». Яму цікава, як хутка камунальнікі зрэагуюць гэтым разам.
«Спачатку там было напісана „Стоп таракан“. Каля месяца ніхто не зафарбоўваў. Пасля намалявалі бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў некалькі дзён, а потым прыехалі камунальнікі зафарбавалі і ўсе. Прайшлі суткі і там з’явіўся чырвона-зялёны сцяг і надпіс „Я мы бацька“. Пакуль ніхто не зафарбоўвае. Хто гэта рабіў, невядома. Паглядзім, як доўга пратрымаецца».
Звязацца з камунальнымі службамі, якія зафарбоўвалі надпісы ў Зарыцы, рэдакцыі Hrodna.life не ўдалося.
Яшчэ да выбараў у Гродне на сценах будынкаў, платах, прыпынках і асфальце сталі масава з’яўляцца надпісы «Стоп таракан», ЯМЫ-97% і 3%. Пасля выбараў гродзенцы малявалі ў асноўным бел-чырвона-белыя сцягі. Надпісы «Я мы Бацька» і чырвона-зялёны сцяг з’явіліся ў Гродне на прыпынку ўпершыню.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…