У Гродне затрымалі мужчыну і жанчыну, якія расклейвалі ўлёткі пра супрацоўніцу АМАПа ў інтэрнаце, дзе яна жыве. На ўлётках была фатаграфія супрацоўніцы і надпіс «Ганьба карнікам». Прэс-служба МУС распаўсюдзіла відэа з прабачэннем затрыманага.
Затрыманай жанчыне 34 гады, яна працуе лагістам-экспедытарам у транспартнай кампаніі, паведамляе МУС. Мужчыны — 37 гадоў, ён індывідуальны прадпрымальнік. Улёткі з фатаграфіяй супрацоўніцы АМАПу і надпісам: «Карнікі сярод нас! Ганьба!» яны распаўсюдзілі ў інтэрнаце, дзе жыве міліцыянт, і на суседніх дамах, паведамляе ведамства.
На відэа твар мужчыны ўтоены. У запісе ён распавядае, што на ўлётках было напісана аб перавышэнні паўнамоцтваў супрацоўніцай. Згодна з відэа, звесткі пра яе ён даведаўся з Telegram-канала. Невядомы за кадрам пытае мужчыну, ці пераправерыў той інфармацыю асабіста, на што ён адказвае «Не». Далей на запісы мужчына кажа, што шкадуе, і што інфармацыя была непраўдзівай. Як ён у гэтым пераканаўся, не ўдакладняецца.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…