Суд Кастрычніцкага раёна Гродна ўвечары 14 верасня прысудзіў Людміле Таранок 10 сутак арышту і штраф 15 базавых велічыняў (405 рублёў). Жанчыну судзілі за дробнае хуліганства і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Суд праходзіў у РАУС Кастрычніцкага раёна. Гродзенку затрымалі 13 верасня. Днём раней на акцыі пратэсту каля гандлёвага дома «Нёман» яна сарвала маску з міліцыянты ў грамадзянскай вопратцы.
Праваабаронца Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага Камітэта лічыць, што суддзя вынес такое пакаранне для Таранок, каб іншыя грамадзяне ў будучыні не вылівалі свой гнеў на відэааператараў РАУС і не зрывалі з іх маскі.
«Жанчына эмацыйна сябе павяла ў гэтай сітуацыі. Таксама лічу, што той, хто здымаў групу жанчын, якія шпацыравалі, не павінен быў так блізка гэта рабіць. У такіх умовах трэба было весці аператыўную здымку на прыстойнай адлегласці», — сказаў Hrodna.life Раман Юргель.
Чытайце таксама: «Я очень горжусь ее крепким духом». Беларус из США рассказал про задержание матери в Гродно
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…