Уладзімір Каранік пра забастоўкі: «Cёння ні адно прадпрыемства не мае праблем з працай»

Прадпрыемствы Гродзенскай вобласці строга выконваюць свае кантрактныя абавязацельствы. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале ОНТ старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА.

На пытанне, ці застаюцца страйкі на парадку дня, ён адказаў адмоўна. «Сёння ні адно прадпрыемства не мае праблем з працай. Будаўнічая галіна працуе і па нядзелях, і нават не 8, а 10 гадзін у суткі, каб скарыстацца ўмовамі надвор’я і выканаць большы аб’ём працы. Усе астатнія прадпрыемствы таксама строга выконваюць свае кантрактныя абавязацельствы», — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Ён зараз актыўна наведвае прадпрыемствы рэгіёна. «У сям'і, дзе адно дзіця хварэе, здаровае часта аказваецца без нагляду. Напэўна, гэта няправільна, і ў першую чаргу трэба наведаць тыя прадпрыемствы, якія устойліва стаяць на нагах, каб паглядзець, які вопыт у іх можна пераняць і як яшчэ паскорыць іх развіццё. Гэта неабходна для таго, каб яны сталі драйверам і лакаматывам вобласці, каб іх вопыт і рэсурсы выкарыстоўваць для падцягвання адстаючых. Важна і пагутарыць з калектывам, адказаць на хвалюючыя людзей пытанні, зняць напружанне. Мне вельмі прыемна, што атрымліваецца нармальны дыялог», — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Уладзімір Каранік таксама пракаментаваў сітуацыю ў краіне. «Ашалелая інфармацыйная кампанія прыводзіць да таго, што ў людзей у розумах вялікая сумятніца, многія з іх проста страцілі стандарты і арыенціры і не ведаюць, што рабіць. Думаю, тут неабходная ўзважаная інфармацыйная стратэгія. Трэба растлумачыць людзям, што нам неабходна захаваць стабільнасць. І калі моладзі патрэбна „дзвіжуха“, то краіне патрэбны рух наперад: павелічэнне сацыяльных гарантый, павышэнне заробкаў, паляпшэнне жыцця ў цэлым», — заявіў ён.

Падчас развіцця пандэміі COVID-19 Уладзімір Каранік быў міністрам аховы здароўя Беларусі. «Мы выкарыстоўвалі рызыка-арыентаваны падыход і імкнуліся праводзіць не эфектныя, а эфектыўныя мерапрыемствы. СААЗ прызнае, што шведскі вопыт аказаўся найбольш рацыянальным, а Беларусь пайшла тым жа шляхам. Мы з самага пачатку казалі пра тое, што каранцін сваю эфектыўнасць не даказаў. Другую хвалю пандэміі мы чакаем менш маштабнай, таму што ў грамадстве сфармавалася Імунная праслойка. Дастаткова шмат людзей, якія асабліва ўспрымальныя да гэтага віруса, з ім ужо сустрэліся, перахварэлі і маюць імунітэт», — мяркуе ён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024