СК: выяўлены каардынатары і правакатары на мірных акцыях у Гродне

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці працягвае расследаваць крымінальныя справы па арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 УК). Справы завялі па падзеях 9−11 жніўня і 6 верасня ў Гродне. Праваахоўнікі выявілі шэраг чалавек, якія каардынавалі і правакавалі грамадзян на здзяйсненне падобных дзеянняў.

СК адносяць да супрацьпраўных дзеянняў блакаванне дарог, якое цягне парушэнне працы транспарту і іх графіка руху, спыненне нармальнай працы крам, устаноў грамадскага харчавання, прадпрыемстваў, арганізацый. Дзеянні натоўпу ў падобных выпадках каардынавалі асобныя грамадзяне. У натоўпе знаходзіліся правакатары, якія «заводзілі» людзей, вырашылі ў СК.

Праваахоўныя органы выявілі шэраг асоб, якія каардынавалі і правакавалі грамадзян на здзяйсненне падобных дзеянняў. Праца працягваецца. Выяўляюць асобаў, якія прымаюць актыўны ўдзел у падобных мерапрыемствах, іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за здзяйсненне дадзенага злачынства надыходзіць з 16 гадоў.

Пры гэтым Следчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і не адхіліў ад службы нікога з асоб, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і здзяйсненні злачынстваў супраць удзельнікаў мірных сходаў і выпадковых мінакоў, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сілавікі збілі як мінімум 200 чалавек у Гродне, паведамілі Hrodna.life у праваабарончай арганізацыі «Вясна». На канец жніўня зафіксавана больш за 100 зваротаў аб прымяненні гвалту з боку сілавікоў і 15 — да сілавікоў з боку пратэстоўцаў.

Праваабаронцы: у Гродне не завялі крымінальных спраў за збіццё пратэстоўцаў сілавікамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025