Лукашэнка пра «пагромы» пасля пратэстаў: «Калі ты нагадзіў, нешта паламаў, калі ласка, аднаві за ўласны кошт»

Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на знешні ўплыў, і ўнутры краіны ёсць досыць арганізатараў і правадыроў адпаведнай палітыкі. Пра гэта ён распавёў 10 верасня, калі прадстаўляў Андрэя Шведа на пасадзе Генеральнага пракурора, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Хачу вам сказаць па-мужчынску, каб у нас не было нейкай недаказанасці. Мяне часта папракаюць у тым, што „ўладу ён не аддасць“. Правільна папракаюць. Мяне народ не для гэтага выбраў. Як і вы таксама — уладальнікі гэтай улады, яе носьбіты, — падкрэсліў Лукашэнка. — Улада не для таго даецца, каб яе ўзяў, кінуў і аддаў. У сярэдзіне 90-х яна валялася ў гразі, пра яе выціралі ногі. Роўна як і пра вас — тых, хто насіў пагоны. Многія з вас гэты перыяд памятаюць. І я не хачу, каб Беларусь вярнулася да таго часу. Таму ніхто кінуць у бруд уладу, як яны патрабуюць, не асмеліцца».

«Мэта каардынацыйнага савета адна — асядлаць усе пратэстны і апазіцыйны рух і стаць над усімі. Гэта значыць ідзе дзяльба ўлады. Ёсць спроба захапіць уладу, але шляхі розныя. На сённяшні дзень такая сітуацыя», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Вострыя меры пракурорскага рэагавання на падобныя дзеянні»

Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на знешні ўплыў, і ўнутры краіны ёсць досыць арганізатараў і правадыроў адпаведнай палітыкі. «Як бы ні кіравалі намі з-за мяжы, унутры нашай краіны дастаткова актыўных арганізатараў і правадыроў палітыкі гэтых Telegram-каналаў. Яны — дзесятнікі, сотнікі, тысячнікі - цытую: арганізоўваюць гэтыя пратэсты, арганізоўваюць загадзя. Многія, як ячэйкі на прадпрыемствах па 3−5 чалавек, а дзесьці - па 10 на буйных прадпрыемствах, былі створаныя да прэзідэнцкіх выбараў. Пасля парламенцкіх выбараў яны да гэтага рыхтаваліся, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы жылі ў спакойнай краіне і думалі, што так будзе і далей. Ан не! І сёння яны павылазілі».

Прэзідэнт падкрэсліў: работнікі пракуратуры павінны стаяць на варце закона, гарантуючы бяспечнае развіццё дзяржавы. «І ўсякія там каардынацыйныя саветы, іншыя арганізацыі… і Канстытуцыйны суд, і генеральны пракурор у свой час (думаю, і ваш пункт гледжання такі) далі ацэнку гэтым каардынацыйным саветам, — сказаў ён. — Вы павінны прадпрымаць больш магутныя, вострыя меры пракурорскага рэагавання на падобныя дзеянні».

«Пасля ўсіх гэтых пагромаў на вуліцы Мінска, якія нам абыходзяцца ў добрыя грошы, вы ведаеце, што застаецца»

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: ліквідацыя наступстваў беспарадкаў на сталічных вуліцах каштуе значных сродкаў і неабходна, каб людзі, якія нанеслі шкоду, кампенсавалі адпаведныя выдаткі.

«Пасля ўсіх гэтых пагромаў на вуліцы Мінска, якія нам абыходзяцца ў добрыя грошы, вы ведаеце, што застаецца. І цішыня. Ніхто да гэтага часу аб гэтым не падумаў, і ніхто не заплаціў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — А плаціць трэба. Каб людзі разумелі: калі ты нагадзіў, нешта паламаў, калі ласка, аднаві за ўласны кошт», — падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама лічыць ненармальным удзел у вулічных акцыях дзяцей. «Практычна ў кожнага з вас ёсць дзеці. Гэта ненармальна, калі з каляскамі і маленечкімі дзеткамі цягаюцца па вуліцах. Не дай бог нейкая правакацыя, і будзе як у гэтым пераходзе (гаворка пра трагедыю на Нямізе ў траўні 1999 года. — Прым.). Я гэта памятаю і ведаю, чаго мне гэта каштавала», — сказаў ён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024