У Белаазёрску памёр Генэк Лоска — рок-музыка, зорка польскага X Factor і заснавальнік Seven B

Увечары 9 верасня ў Белаазёрску ў саракапяцігадовым узросце памёр Генэк Лоска — польскі вакаліст і гітарыст беларускага паходжання, зорка першага польскага тэлешоў X Factor. Да гэтага ён 2,5 гады ляжаў паралізаваным, але ў прытомнасці.

Ён спяваў з дзяцінства, хадзіў у музычную школу і граў на гітары. Паступіў у Гродзенскае культасветвучылішча, дзе разам з сябрамі стварыў блюзавы гурт Seven B. У 1992 годзе каманда паехала на «Басовішча» і засталася ў Польшчы — граць на вуліцах і такім чынам зарабляць грошы, піша «Еўрарадыё». Хлопцы атрымалі польскае грамадзянства. Трыа Seven B перарасло ў моцны хард-блюзавы квінтэт, які актыўна гастраляваў па Польшчы і выпускаў альбомы.

«Яны не згубіліся на рынку польскага рок-блюза, які насычаны куды больш, чым у Беларусі, а таму прабіцца на ім у людзі куды больш складана. Тым не менш у Seven В гэта атрымалася зрабіць», — пісаў Зміцер Падбярэзскі ў часопісе «JazzКвадрат», рэцэнзуючы другі альбом каманды.

Удзел у першым сезоне польскага тэлешоў X Factor у 2011 годзе прынёс Генэку сапраўдную славу. Але музыка падкрэсліваў, што не лічыць сябе знакамітасцю і ніколі не будзе зоркай: «Я пануры, як шавец. І сацыяпат. Беларус у Польшчы і сацыяпат — выдатнае злучэнне».

Музычны аглядальнік штотыднёвіка Polityka Куба Ваяводскі пісаў пра Лоску:«Генэк — плявок у твар польскай канцэпцыі слова „зорка“. І дзякуй яму за гэта».

Сапраўднай жарсцю Лоскі заставаліся спевы на вуліцы — «менавіта там ёсць праўда жыцця», меркаваў Лоска і выходзіў пасля здымак на тэлебачанні ў цэнтр Варшавы граць і спяваць для людзей.

Генадзя Лоску знайшлі ў непрытомным стане 5 траўня 2018 года ў цэнтры Белаазёрска — ён прыехаў да мамы, каб зрабіць від на жыхарства ў Беларусі. У музыкі дыягнаставалі левабаковы інсульт і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Цягам 2,5 гадоў Генэк ляжаў паралізаваным у бацькоўскай кватэры, пры гэтым знаходзячыся ў прытомнасці.

Чытайце таксама: «Усім беларускім дактарам хачу дзякуй сказаць». У Белаазерску ляжыць у коме музыка Генік Лоска, які калісьці перамог на польскім «X-фактары»

У лютым 2020 года разам са спецыялістамі па альтэрнатыўнай камунікацыі Еўрарадыё наведала Генадзя — паглядзець, чым можна музыку дапамагчы. Аднак з-за каранавірусу заняткі спецыялістам з музыкам не былі магчымымі. Мы выказваем спачуванні родным і блізкім Генадзя.

Падзяліцца
Меткі: музыка

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024