Новости

У Гродне паведамілі аб ўспышцы каранавіруса. Пазней гарвыканкам абверг лічбы прыросту хворых

Раніцай 8 верасня «Вячэрні Гродна» размясціў інфармацыю аб успышцы каранавіруса ў Гродне. Газета са спасылкай на гарвыканкам паведаміла, што за апошні тыдзень у горадзе выявілі 449 новых выпадкаў. Гэта на 60% больш, чым тыднем раней. У 16.00 гарадскі выканаўчы камітэт абверг Hrodna.life гэтую інфармацыю — паведамілі, што лічбы несапраўдныя.

Раней у Гродне зафіксавалі 281 выпадак COVID-19, а за апошні тыдзень колькасць новых выпадкаў нібыта павялічылася да 449, і сярод тых, хто захварэў, 10 педагогаў, паведамляў «ВГ». Выданне спасылалася на планёрку ў гарвыканкаме.

Скрыншот з сайта «Вечерний Гродно»

У 16.00 у рэдакцыю Hrodna.life патэлефанавалі з аддзела ідэалогіі і ўдакладнілі, што лічбы няслушныя. «Вячэрні Гродна» інфармацыю аб успышцы з сайта прыбраў.

На 8 верасня ў Беларусі зарэгістравана 73 208 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя. За суткі прырост пацверджаных выпадкаў па краіне склаў 177. Паправіліся і выпісаныя 71 916 пацыента, у якіх раней быў зафіксаваны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 721 пацыентаў (пяць за апошнія суткі).

Што адбываецца са статыстыкай па краіне

Белстат не публікаваў статыстыку смяротнасці ў Беларусі, але ў звычайным парадку перадаў інфармацыю ў ААН, якая і абнародавала яе.

Лічбы студзеня-сакавіка ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ, які адзначаўся гэтай зімой. Смяротнасць ж за красавік-чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек.

Такіх лічбаў не назіралася ні разу з 1980 года, пакуль на сайце ААН вядзецца падрабязная статыстыка.

У афіцыйнай статыстыцы ўсе гэтыя лічбы запісаны ў катэгорыю «Хваробы сістэмы кровазвароту», мяркуе акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, былы дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак.

Па афіцыйных дадзеных, па стане на 30 чэрвеня ад COVID-19 у Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў - амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025