Надпіс «3%» памерам каля 60 * 80 метраў заўважылі на полі каля Шчучына 29 жніўня. 6 верасня чытач паведаміў Hrodna.life, што надпіс прыбралі.
«Вось, што засталося ад надпісу „3%“ — проста прыехаў камбайн і прыбраў усё. Усю кукурузу, што ён скасіў, выкінулі на зямлю, а не сабралі», — напісаў чытач Hrodna.life і даслаў фота.
Буйныя беларускія СМІ правялі апытанні сярод чытачоў, дзе спыталі, за каго б яны прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах. У гэтых апытаннях дзеючы прэзідэнт набіраў ад 3% да 5%. Пасля гэтага ў Інтэрнэце Аляксандра Лукашэнку пачалі называць «Саша 3 працэнта».
Падчас акцый салідарнасці людзі, якія выйшлі, пачалі называць сябе «97%» — у супрацьвагу тым, хто падтрымлівае дзейнага прэзідэнта.
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…