Фота: pixabay.com
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Гродзенскай вобласці характарызуецца як неўстойлівая — у апошні час назіраецца штодзённы прырост захворванняў на каранавірусную інфекцыю. Такую тэндэнцыю адзначаюць спецыялісты абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Масавай колькасці інфіцыраваных COVID-19 не адзначаецца, але вірус не сышоў канчаткова, і грамадзянам як і раней трэба прытрымлівацца мераў прафілактыкі, паведамляе tvgrodno.by.
— Мы назіраем, што ў грамадстве людзі расслабіліся і ўжо менш людзей у масках. Асноўнай мерай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі з’яўляецца захаванне мер асабістай прафілактыкі: бяспечная дыстанцыя, нашэнне масак у месцах масавага збору людзей, мыццё рук і апрацоўка антысептыкам, — сказала Анжэла Варабей, намеснік галоўнага лекара Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Медыкі звяртаюць увагу на тое, што наперадзе — сезон ВРВІ. Пакуль няма дадзеных, як каранавірус павядзе сябе, напрыклад, з грыпам. Медыкі прапануюць вакцынацыю. Пакуль даступная расійская вакцына, платна можна прайсці вакцынацыю імпартнымі сродкамі.
26 жніўня гендырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр распавёў пра рост захворвання COVID-19 на прадпрыемстве. На 26 жніўня пацвердзілі 13 выпадкаў, на 23 жніўня — 9. Рост захворвання ён звязвае ў тым ліку са сходамі, на якіх работнікі выстаўляюць кіраўніцтву палітычныя патрабаванні.
Раней лекар з Гродна распавёў Hrodna.life, што аб рэальнай сітуацыі з COVID-19 людзям не распавядалі. На самай справе і смяротнасць, і захворванне былі ў разы большымі.
Реаниматолог из Гродно про Covid-19: «Мы лечили вас честно. Но статистику спускали сверху»
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…