«Каранавіруснае зацішша» апынулася дзіцячым лепетам у параўнанні з сітуацыяй, якая склалася з бязвізам цяпер, паведаміла grodnonews.by. Турысты баяцца ехаць у Грр=одна праз несанкцыянаваныя мітынгі, натоўпы людзей на вуліцах гарадоў, дэманстрацый і пратэстаў, мяркуюць гарадскія ўлады.
— Турысты, якія так любяць прыязджаць на Гродзеншчыну, якія заўсёды добра адклікаюцца аб Беларусі, цяпер папросту баяцца сюды ехаць. І віной таму несанкцыянаваныя мітынгі, натоўпы людзей на вуліцах гарадоў, дэманстрацыі і пратэсты. Усё гэта толькі падагравае цікавасць так званай «жоўтай прэсы». Пад пагрозай цяпер уся турыстычная сфера — турфірмы, аб’екты харчавання, гісторыка-культурная спадчына, гасцініцы, кафэ, рэстараны… Што ўжо казаць пра тыя аб’екты, якія толькі-толькі ўводзяцца ў эксплуатацыю, іх далейшы лёс таксама няясны, — распавядае намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
У жніўні 2019 года Гродзеншчыну наведалі амаль 14 тысяч турыстаў, у гэтым годзе іх каля 1600 чалавек. Экспарт турыстычных паслуг за апошнія паўгода склаў 2,2 мільёна долараў. Летась за аналагічны перыяд часу вобласць зарабіла каля 6 мільёнаў долараў. Усяго за тры гады ў Гродне і вобласці па бязвізавым рэжыму пабывала 289 тысяч турыстаў.
Сяргей Якшэвіч з Турфірмы «Зэт» сказаў grodnonews.by, што цяперашняе лета аказалася адным з самых стратных. Уся справа ў каранавірусе, мітынгах і страшных кадрах у замежных СМІ.
Схватили, избили, посадили. Танго-диджея из России обвиняли в финансировании протестов в Гродно
— У ліпені нашы справы сталі наладжвацца, да нас пачалі ехаць і індывідуальныя турысты, і групы, — распавядае дырэктар. — Але, на жаль, у жніўні карціна зноў набыла сумны характар. Практычна ўсе заяўкі, а іх было нямала, адмененыя. Калі хтосьці ўсё ж такі наважваецца прыехаць, то асцерагаюцца спыняцца на начлег у цэнтры горада, просяць знайсці нешта далей і, як правіла, менш перасоўваюцца па самым Гродне. Для бязвізавага рэжыму было вельмі многае зроблена, і крыўдна, што справы пайшлі такім чынам. Усё, што застаецца рабіць цяпер, — чакаць, калі сітуацыя стабілізуецца. Мы верым і ведаем, што ўсё наладзіцца, прыйдзецца толькі крыху пацярпець.
З падобнымі скаргамі ў газеце выступілі начальнік аддзела ГПТФ ААТ «Агракамбінат Скідзельскі» Таццяна Прыпіснова, прадавец крамы «Беларускі лён» Людміла Касперчык і пенсіянерка-рамесніца Зінаіда Віктараўна.