Фото: medium.com
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праекта ўказа прэзідэнта Беларусі з указаннямі на выпадак затрымак заробкаў, піша «Интерфакс». Выданне азнаёмілася з тэкстам.
У праекце ўказа сказана, што «ў выпадку затрымкі выплаты заработнай платы на тэрмін большы за 15 каляндарных дзён работнік мае права, апавясціўшы наймальніка ў пісьмовай форме за адзін дзень, прыпыніць працу на ўвесь перыяд да выплаты заработнай платы».
Пры гэтым работнік мае права адсутнічаць на працоўным месцы ў перыяд прыпынення працы, але сярэдні заробак за ім не захоўваецца. Акрамя таго, у перыяд прыпынення працы работнікам дазволяць працаваць поўны дзень па сумяшчальніцтве.
У адпаведнасці з праектам указа, наймальнік павінен будзе «з паведамленнем аб ўручэнні» паведаміць работніку не пазней, чым за два дні пра дату выплаты зарплаты. У гэтым выпадку работнік абавязаны выйсці на працу «не пазней наступнага працоўнага дня пасля дня выплаты заработнай платы ў поўным аб’ёме», адзначаецца ў дакуменце.
Між тым, у праекце агаворваецца, што ў шэрагу выпадкаў не дапускаецца прыпыненне працы. Пералік такіх выпадкаў вызначыць урад. У якасці кампенсацыі за затрымку выплаты зарплаты работнікам такіх прадпрыемстваў плануецца выплачваць кампенсацыю ў памеры 3% ад акладу за кожны працоўны дзень затрымкі.
Новаўвядзенні плануюцца і для тых, хто працуе па грамадзянска
прававых дагаворах. Для іх будзе ўстаноўлены мінімальны памер выплаты за кожны дзень дзеяння грамадзянска-прававога дагавора — не менш за 1/30 мінімальнай зарплаты ў краіне.
Акрамя таго, улады хочуць забараніць заключаць грамадзянска-прававыя дагаворы ў тых выпадках, калі ў штатным раскладзе ёсць пасады, тарифно-
кваліфікацыйныя характарыстыкі якіх ўтрымліваюць аналагічныя працоўныя функцыі. Таксама грамадзянска-прававыя дагаворы нельга будзе заключыць з двума і больш грамадзянамі для выканання аднолькавых работ або аказання аднолькавых паслуг. За парушэнні гэтых патрабаванняў наймальніка аштрафуюць.
А Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы хочуць даць магчымасць атрымліваць ад банкаў інфармацыю аб выплаце заробкаў.
Чытайце таксама: «С учетом повышенного спроса». Несколько белорусских банков прекратили выдавать кредиты физлицам
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…