Аляксандр Лукашэнка 3 верасня зноў выказаўся аб умяшанні Польшчы і Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі. Па яго звестках, у Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі і «ў адкрытую заяўляюць» пра далучэнне Гродзенскай вобласці да Польшчы ў выпадку распаду краіны.
— Яны бачаць, што ў нас у Беларусі палякі жывуць. Але гэта нашы беларускія палякі. Мы з імі жылі ў міры і згодзе чвэрць стагоддзя пры ўладзе Лукашэнка, і ніколі не было праблем, — сказаў ён падчас узгаднення кадравых прызначэнняў, піша БелТА.
«Але, вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы, — заявіў Лукашэнка. — Ды нікуды яна не адыдзе. Ніхто не дазволіць разваліць Беларусь, і ў нас для гэтага метадаў і мер дастаткова»
Чытайце таксама: Ветэраны Гродна прыйшлі да польскага консульства заявіць аб «замежным умяшальніцтве»
Таксама ён выказаўся наконт крытыкі Беларусі з боку Літвы. «Я ўжо сказаў: у вас было каля чатырох мільёнаў чалавек ці нават больш у савецкія часы. Чаму ў такой прасунутай, рэфармаванай краіне, як Літва, не засталося людзей? Па-мойму, там куча праблем, якія трэба вырашаць. І не трэба займацца праблемамі суседзяў, якія да цябе па-
добраму ставіліся і яшчэ ў нейкай ступені кармілі і кормяць, працуючы ў партах і гэтак далей».
Лукашэнка ўжо выказваўся раней на тэму пагрозы для Гродзенскай вобласці з боку Польшчы і НАТА, і звязаў з гэтым маштабныя вучэнні па гродзенскім кірунку. 27 жніўня пасла Беларусі Уладзіміра Чушава выклікалі ў МЗС Польшчы для тлумачэнняў.
Чытайце таксама: Лукашенко и еще 29 чиновникам и силовикам из Беларуси запретили въезд в страны Балтии. Полный список