Работнікі выставілі шэраг патрабаванняў, у тым ліку новыя выбары, спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбіната.
У сваім лісце яны адзначылі, што выбары 9 жніўня прайшлі з парушэннямі, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне. Патрабаваньні калектыву Гродзенскага мясакамбіната:
— выконваць заканадаўства Беларусі;
— прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі, правесці новыя адкрытыя выбары з празрыстым падлікам галасоў, прысутнасьцю незалежных назіральнікаў;
— адстаўка Аляксандра Лукашэнкі праз страту даверу, главы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, главы МУС Юрыя Караева;
— спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян Беларусі;
— расследаваць усе выпадкі, калі людзей незаконна затрымлівалі і білі, і пакараць вінаватых;
пакараць вінаватых у фальсіфікацыях падчас выбараў.
Аўтары звароту паставілі ўмову: калі іхныя патрабаванні не выканаюць у самыя кароткія тэрміны, яны пакідаюць за сабой права на забастоўку.
Звязацца з адміністрацыяй Гродзенскага мясакамбіната Hrodna.life пакуль не ўдалося.
За 2019 год прадпрыемства прадало за межамі краіны прадукцыі на 51 мільён долараў. Прадукцыя Гродзенскага мясакамбіната пастаўляецца ў Расію, Азербайджан, Узбекістан, Казахстан, Грузію, Кітай і іншыя краіны.
Так, за першае паўгоддзе 2020 года ўзровень продажаў у Рэспубліцы Беларусь вырас амаль на 10%, — распавёў у адным з інтэрв'ю Алег Іваноў, піша kp.by.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…