Акцыя "Рукі прэч ад Беларусі" 2 верасня
Прадстаўнікі гарадскіх ветэранскіх арганізацый 2 верасня правялі акцыю «Рукі прэч ад Беларусі» ля Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, піша БЕЛТА.
Людзі прыйшлі да польскага консульства, каб выказаць сваю нязгоду з замежным умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі. «Рукі прэч ад Беларусі», «Беларусь не аддамо», «Гродна — беларускі горад» скандавалі гродзенцы на мірнай акцыі. Усе яны сабраліся, каб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.
«Беларусь-гэта наш дом. І мы разбярэмся самі, хто і як ім павінен кіраваць, — лічыць удзельніца пікету, член ветэранскай арганізацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Ірына Голайда. — Заўсёды параўноўваю нашу краіну з вялікай сям’ёй. Уявіць цяжка, што будзе, калі ў адну з сем’яў прыйдзе чалавек звонку і будзе дыктаваць свае правілы. Сапраўды гэтак жа і з нашай дзяржавай».
У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі Hrodna.life, што не валодаюць інфармацыяй, ці быў мітынг узгодненым.
Па законе РБ Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.
Аляксандр Лукашэнка не першы раз кажа аб тым, што ў Беларусі «хочуць адсекчы Гродзенскую вобласць». Ён заявіў, што ў сувязі з гэтым вымушаны быў вялікую колькасць вайскоўцаў перакінуць на заходні кірунак, асабліва ў раён Гродна.
— Ужо польскія сцягі вывесілі нядаўна. Цяпер Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі - НАТА, — заявіў ён 21 жніўня.
Напярэдадні кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што ўсе саюзнікі па НАТА паважаюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Ён адзначыў, што няма ніякага нарошчвання сіл альянсу ў рэгіёне. І абвінаваціў афіцыйны Мінск у спробе выкарыстоўваць НАТА як апраўданне для разгону мітынгоўцаў, для прымянення гвалту супраць людзей.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…