У адрас дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета паступаюць шматлікія звароты ад выбаршчыкаў, якія непакояцца за захаванне суверэнітэту і просяць навесці парадак на вуліцах. Пра гэта ў сваім звароце да гродзенцаў паведаміў Ігар Жук, старшыня Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Гродзенцы просяць абараніць іх ад пагроз, якія паступаюць праз сацсеткі на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў, органаў улады і простых людзей, сказаў Ігар Жук.
— Нас спрабуюць заразіць вірусам нянавісці адзін да аднаго. Мы ведаем, хто за гэтым стаіць! Мы бачым, наколькі далікатным можа апынуцца мір і стабільнасць у нашым грамадстве. Мы заклікаем вас не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных пратэстных акцыях. Вы павінны ведаць, што ёсць экстрэмісцкія элементы, якія зацікаўлены ў ператварэнні мірных акцый ва ўзброеныя канфлікты з праваахоўнымі органамі. Памятайце, што спрэчкі і праблемы ніколі на плошчах не вырашаліся, — заявіў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…