Аўтамабілі са ўтоенымі рэгістрацыйнымі знакамі праехаліся па Лідзе 27 жніўня. Аўтапрабег суправаджаў экіпаж ДАІ.
«Ад Кургана Неўміручасці аўтапрабег у суправаджэнні ДАІ праехаў па вуліцах горада і раёна. Аўтамабілі, на якіх замест нумарных знакаў - словы „За Беларусь!“, а з правага боку — дзяржаўныя сцягі, звярталі на сябе ўвагу многіх лідчан, выклікаючы пачуцці салідарнасці», — напісана ў «Лідскай газеце».
Акцыю «За бяспечную Беларусь!» ініцыявала Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Эстафету калегаў штодня пераймаюць раённыя аддзелы. У акцыі ў Лідзе ўдзельнічаў асабісты склад, ветэраны і кіраўніцтва Лідскага РАНС.
За кіраванне транспартным сродкам з загадзя скрытым, падробленым (падкладзеным) або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным (нумарным) знакам, або без прысвоенага рэгiстрацыйнага (нумарнога) знака прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 20 базавых велічынь.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…