Затрыманне 9 жніўня ў Гродне. Фота: Руслан Кулевіч
Сілавікі збілі як мінімум 200 чалавек у Гродне, паведамілі Hrodna.life у праваабарончай арганізацыі «Вясна». На 19 жніўня зафіксавана больш за 100 зваротаў аб прымяненні гвалту з боку сілавікоў і 15 — да сілавікоў з боку пратэстоўцаў.
Следчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і не адхіліў ад службы нікога з асоб, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і здзяйсненні злачынстваў супраць удзельнікаў мірных сходаў і выпадковых мінакоў, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Дакладнай колькасці пацярпелых пры затрыманні ў Гродне падчас мірных акцыях пратэсту высветліць нельга. Праваабаронцы да гэтага часу збіраюць іх дадзеныя, паведаміў Hrodna.life праваабаронца «Вясны» Уладзімір Хільмановіч. Вядома, што іх не менш за 200. Пры затрыманні 9−12 жніўня збівалі многіх — лічба можа павялічыцца.
Збітыя дагэтуль звяртаюцца ў Следчы камітэт з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
— Толькі кожны трэці ці чацвёрты збіты звярнуўся ў Следчы камітэт па той прычыне, што няма прававога поля і людзі не вераць, што можна чагосьці дамагчыся ў гэтай сістэме. Людзі таксама баяцца пераследу. Мы раілі ўсім звяртацца, — паведаміў Hrodna.life Уладзімір Хільмановіч.
Чытайце таксама: «Мы любого убьем, но вам город не отдадим». О чем рассказали гродненцы, пришедшие снимать побои в судмедэкспертизу
Ва Упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Hrodna.life не далі інфармацыю пра колькасць узбуджаных спраў аб гвалце ў адносінах да сілавікоў і пратэстоўцаў. «Калі будзе неабходнасць і мы не будзем шкодзіць следству, мы будзем зацікаўлены даць каментар», — паведамілі ў СК.
Hrodna.life вядома, што на некаторых гродзенцаў завялі крымінальныя справы па арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх. Падазраваным па адным з такіх спраў праходзіць таксіст, які з’язджаў ад нападу і закрануў супрацоўніка АМАПу.
Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) і Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка ААН. Праваабаронцы сур’ёзна занепакоеныя і заклікаюць да ўмяшання ў сувязі з жорсткім разгонам дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў Беларусі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы нагадваюць, што больш за 6000 чалавек былі затрыманыя, яны знаходзіліся ў зняволенні да 10 дзён, іх месцазнаходжанне было невядома. Каля 450 з іх былі збітыя, іх зневажалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання носяць сістэмны характар, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей.
ПЦ «Вясна» ў партнёрстве з OMCT аператыўна арганізавалі збор інфармацыі пра ахвяраў катаванняў і жорсткага абыходжання, а з 12 па 20 жніўня атрымалі сведкавыя паказанні больш за 450 пацярпелых, пацверджаныя фота і відэа. На відэа ужо апытана больш за сотня пацярпелых.
Першапачатковы аналіз дадзеных паказаў, што сістэматычныя катаванні і жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці.
Нягледзячы на шматлікія і сістэматычныя паведамленні аб злачынствах, учыненых міліцыяй, Следчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і не звольніў нікога з асоб, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і здзяйсненні злачынстваў супраць удзельнікаў мірнага сходу і выпадковых мінакоў.
FIDH, «Вясна», OMCT і БХК просяць тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю ў Беларусі і просяць Спецыяльнага дакладчыка ААН:
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…