Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале напісала аб спробе парушэння паветранай прасторы Беларусі. З тэрыторыі Літвы «быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай».
Яго заўважылі 23 жніўня каля 19.30 у Ашмянскім раёне дзяжурныя сілы ВПС і войскаў СПА.
Экіпажы верталётаў МІ-24 з складу дзяжурных войскаў СПА перапынілі палёт шароў без прымянення зброі.
Міністэрства абароны накіравала матэрыялы ў Міністэрства замежных спраў для падрыхтоўкі ноты літоўскаму баку.
МЗС Літвы: “Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору”
З-за меркаванага парушэння паветранай прасторы Літвы падчас правядзення “Шляху свабоды” ў панядзелак МЗС Літвы ўручыла ноту амбасадару Беларусі, паведаміла Delfi.lt.
“Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору. І сёння паслу Беларусі была ўручана нота рашучага пратэсту”, – паведаміў у панядзелак агенцтву BNS міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус. Ён заявіў, што верталёт быў бачны ў Медніках, у канцы жывога ланцуга людзей. “Яго можна было бачыць візуальна. У нас ёсць інфармацыя нашага кантролю за паветранай прасторай, што ёсць парушэнне”, – дадаў кіраўнік дыпламатычнай службы Літвы.
Чытайце таксама:



