22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Каранік на кіраўніком Гродзенскай вобласці.
Да цяперашняга часу Уладзімір Каранік кіраваў Міністэрствам аховы здароўя. Яго кандыдатуру Лукашэнка прапанаваў падчас сустрэчы ў Гродне з дэпутатамі абласнога савета, перадае БелТА.
Абласныя дэпутаты прагаласавалі ў падтрымку прызначэння.
«Для мяне гэта вялікая страта. Бо гэта геройскі чалавек у часы каранавіруса. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы ж правільна паступілі», — сказаў Лукашэнка.
«Вы першы губернатар, якога прадставілі проста на плошчы. Ад Вас многае належыць! Вы павінны дапамагчы Гродзенскай вобласці!».
Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 г. працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ.
З 2011 года да прызначэння міністрам аховы здароўя ў 2019-м займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…