Александр Лукашенко 21 августа во время общения с работниками агрокомбината "Дзержинский" высказался о ситуации, которая складывается внутри и вокруг Беларуси
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вымушаны быў вялікую колькасць ваенных перакінуць на заходні кірунак, асабліва ў раёне Гродна. «Заўтра вы ўбачыце. Я туды палячу інспектаваць», — адзначыў прэзідэнт БЕЛТА падчас размовы з работнікамі агракамбіната «Дзяржынскі».
«Таму што яны паставілі мэту перш за ўсё гэтую тэрыторыю адсекчы — гродзенскую. Ужо польскія сцягі вывесілі нядаўна, — адзначыў Лукашэнка. — Цяпер Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі - НАТА. Таму я папярэдзіў Прэзідэнта Расіі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі. У нас поўнае паразуменне, у нас ёсць адпаведны дагавор у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы».
Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што гэта не толькі беларускія праблемы, як кажуць некаторыя ў Расіі. «Беларуская сёння праблема для Расіі не менш важная, чым для Беларусі. Атакуюць Расію перш за ўсё. Але хочуць скамячыць нас. Не атрымаецца! Мы дамо адпор», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…