Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой звярнуўся да гродзенцаў з заявай, у якой папрасіў не паддавацца на правакацыі. Таксама ён запатрабаваў выконваць закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», захоўваць права на адпачынак у цішыні і на грамадскі парадак. Заяву распаўсюдзіў канал «Гродно Плюс». Пратэстоўцы па-ранейшаму гатовыя да дыялогу з уладамі і аспрэчваюць абвінавачванні ў закліках да гвалту.
«Апошнія падзеі, якія адбываюцца ў нашым родным горадзе, паказалі, што мы можам страціць разуменне і згоду ў грамадстве, — сказаў Мечыслаў Гой. Ён адзначыў, што імкненне ўладаў да дыялогу з гродзенцамі - пацвярджэнне неабыякавасці да лёсу горада.
«Апошнія дні паказалі, што ўдзельнікі пратэстных мерапрыемстваў заклікаюць да забастовак на прадпрыемствах, да абразаў, зневажанняў, запалохвання і пагрозаў фізічнай расправай педагогам, кіраўнікам прадпрыемстваў, сем’ям службоўцаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і проста людзей, якія маюць іншы пункт гледжання «, — сказал Гой.
Ён папрасіў гродзенцаў узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркавання і не паддавацца на правакацыі і ананімныя заклікі да супрацьпраўных дзеянняў, якія могуць нанесці шкоду працоўным правам, законным інтарэсам грамадзян і інтарэсам працоўных калектываў.
Ён агучыў і патрабаванні да ўсіх гараджан:
«За сабой пакідаем права на прыняцце ўсіх законных мер і метадаў да людзей, якія парушылі або ігнаруюць дадзеныя патрабаванні».
Ён адзначыў, што самае вялікае багацце горада — людзі.
Вадзім Саранчукоў, сябра партыі БНФ і адзін з прадстаўнікоў гарадскіх актывістаў, якія вялі перамовы з гродзенскімі ўладамі ў апошнія дні, пракаментаваў для Hrodna.life заяву Мечыслава Гоя:
«Пратэсты, якія адбываюцца ў Гродне, носяць выключна мірны характар. Мы за захаванне ўсіх законаў. Мы імкнемся да выканання нашых патрабаванняў, дамагаемся адстойвання сваіх правоў, міру і спакою, справядлівых, адкрытых выбараў, спынення фальсіфікацый, спынення гвалту над мірнымі пратэстоўцамі».
«Тыя перамовы з уладамі, якія былі і працягваюцца, якраз накіраваны на тое, каб дасягнуць кансенсусу. Мы бы не хацелі спынення гэтай камунікацыі, і перакананыя, што нашы патрабаванні абгрунтаваныя справядлівай воляй людзей», — распавёў Саранчукоў.
«Забастоўка — гэта неад’емнае права кожнага грамадзяніна, і абмяжоўваць яго ніхто не мае права. Ніякіх заклікаў да фізічнай расправе не гучыць і гучаць не будзе. Пратэсты носяць выключна мірны характар», — падкрэсліў ён яшчэ раз.
Хваляванні ў горадзе пачаліся 9 жніўня, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. З 21.30 у цэнтры горада з’явіўся АМАП і аўтазакі, пачаліся затрыманні. Пратэсты, затрыманні і збіванні пратэстоўцаў і выпадковых людзей працягваліся яшчэ тры дні.
З 10 па 12 жніўня суды вобласці разгледзелі каля 1200 адміністрацыйных матэрыялаў, з якіх каля 700 — у Гродне. Большасць з іх распачалі за мірныя акцыі па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На сустрэчы з гарадскімі актывістамі 17 жніўня начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі казаў, што было аформлена парадку 900 пратаколаў. Многіх выпускалі пасля прафілактычнай гутаркі.
Некаторыя гродзенцы выйшлі 13 жніўня з ІЧУ з траўмамі. У журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча — пералом абедзвюх рук, у аўтамабіліста Аляксандра Вараб’ёва — пералом двух рэбраў. «Затрымлівалі - збівалі, прывозілі - збівалі», — распавядаў Руслан пасля вызвалення. Глеба Койпіша збілі 10 жніўня каля «Еўраопта». 10 жніўня людзей, якія чакалі вызвалення родных, таксама затрымлівалі. Журналісту Яну Роману выбілі чатыры зубы. На затрыманых ставілі пазнакі маркерамі, збівалі, катавалі, каб даведацца пароль ад тэлефона. Пра гэта расказвалі тыя, каго вызвалілі.
12 жніўня жанчыны сталі ў ланцуг каля аўтавакзалу з кветкамі і заклікамі спыніць гвалт. 13 жніўня іх былі ўжо тысячы па ўсім горадзе, да іх далучыліся медыкі, работнікі «Гродна-Азот», «Хімвалакна» і «Гродножилбуда».
14 жніўня Мечыслаў Гой выйшаў да пратэстоўцаў на плошчу Леніна і прасіў гродзенцаў паверыць яму яшчэ раз. Натоўп перабіваў яго крыкамі нязгоды.
15 жніўня ўдзельнікі мірных акцый з Гродна перадалі ўладам горада зваротак. У ім яны прасілі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, заклікалі адпусціць палітвязняў. Ліст напісалі прадстаўнікі аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскі, прафсаюзаў гродзенскіх прадпрыемстваў, дэмакратычнай грамадскасці горада і палітычных партый. Патрабаванні накіравалі старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою, старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Барысу Фёдараву і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Гродне.
17 жніўня ўлады і актывісты сустрэліся ў гарвыканкаме, дзе яны абмеркавалі перададзеныя патрабаванні. Прадстаўнікі ўладаў фактычна адмовіліся абмяркоўваць патрабаванні актывістаў па сутнасці. Увечары чыноўнікі выйшлі да мітынгоўцаў на плошчу, размова атрымалася эмацыйнай з абодвух бакоў.
18 жніўня ў гарвыканкаме адбылася сустреча уладаў з дырэктарамі прадпрыемстваў, якія бастуюць. Прадстаўнікі грамадскасці, у тым ліку прафсаюзаў, якія вялі перамовы напярэдадні, не пусцілі. Таксама не пусцілі нікога з журналістаў.
Таксама 18 жніўня ў Гродне абвясцілі аб стварэнні стачачнага камітэта. Заяўкі на ўдзел падалі 22 прадпрыемствы. Сярод іх ААТ «Гродна Азот», ААТ «Авіякампанія Гродна», ПУП Аўтадоктар, ААТ «Белкард», ААТ «БелТАПАЗ», ААТ «Гроднажылбуд», ААТ «Гроднапрамбуд», ПУ «Гродногаз», ААТ «Радыёхваля».
18 жніўня ўлады далі адказ на патрабаванні гараджан. Большасць мясцовых патрабаванняў фармальна задаволілі, але абмежаванні, звязаныя з законам аб масавых мерапрыемствах, фактычна засталіся. Таксама не было адказаў на пытанні, адрасаваныя УУС Гродзенскага аблвыканкама: па колькасці затрыманых, расследаваннях, якія былі з 9 па 12 жніўня.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…