Каля Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» сабраліся людзі ў падтрымку працоўных. Міліцыя папярэджвала, што акцыя несанкцыянаваная, піша «АвтоГродно».
Учора на мітынгу на плошчы Леніна дырэктар стадыёна «Нёман» Віктар Шумель сказаў, што кіраўніцтва тытунёвай фабрыкі спрабуе «купіць» працоўных, каб тыя не страйкавалі. Ён заклікаў іх не весціся на «зарплату па 500».
Па крыніцах Hrodna.life, не ўсе супрацоўнікі фабрыкі падтрымліваюць страйк.
Валанцёры прывезлі прысутным ваду.
У 18:18 працоўныя тытунёвай фабрыкі яшчэ не выйшлі, хоць змена ўжо скончылася. Пра гэта Hrodna.life распавёў чытач, які знаходзіўся там. Праз хвілін 10 гродзенцы, не дачакаўшыся работнікаў тытунёвай, пайшлі на плошчу Леніна, паведаміў S13.
14 жніўня работнікі «тытункі» далучыліся да пратэстаў на прадпрыемствах. Яны выйшлі на месцы і адмовіліся працаваць, а пасля сустрэліся з кіраўніцтвам фабрыкі і падрыхтавалі ліст са сваімі патрабаваннямі, пісаў «Вечерний Гродно».
Чытайце таксама:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…