Каталіцкі ксёндз - удзельнік маршу супраць гвалту
Каля 150 прадстаўнікоў розных канфесій сабраліся ў цэнтры Гродна 16 жніўня. Яны прайшліся ад Фарнага касцёла праз сквер, дзе стаяла Фара Вітаўта, да Вялікай харальнай сінагогі. Святары і вернікі маліліся аб міры ў краіне, аб вызваленні ўсіх зняволеных і спявалі рэлігійныя песні.
«Мы гэтым займаемся з 2011 года. Апошні час вельмі часта збіраюцца розныя хрысціянскія канфесіі і прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны Гродна. Учора ў гэты складаны момант адначасова шматлікім пастарам, святарам прыйшло разуменне, што мы павінны паказаць грамадству прыклад адзінства. Мы хочам звярнуцца да нябёсаў і да нашай улады з заклікам скончыць мірна ўсё няправільныя, злыя рэчы і вызваліць бязвінна асуджаных», — распавёў Hrodna.life арганізатар шэсця, прадстаўнік Асацыяцыі юдэя-хрысціянскага дыялогу «Shomer International» у Беларусі Яўген Калодзін.
«Мы, прадстаўнікі царквы, заўсёды выступаем за мір. Мы вырашылі, што самае галоўнае — маліцца, каб быў мір у нашай краіне», — кажа прадстаўніца Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора панамар Аляксандр Сегень.
У скверы на месцы Фары Вітаўта выступіў праваслаўны святар з Уладзімірскай царквы Андрэй Яварэц:
«Мы становімся на той жа шлях, калі будзем плаціць такой жа манетай. Павінна ісці размова пра адказнасць, а не пра помсту. Учора бачыў інтэрв'ю ўсімі намі любімага журналіста Руслана Кулевіча, якому зламалі дзве рукі. Ён там сказаў: „Хутчэй бы мне паправіцца, выйсці на працу і зноў працаваць на гэты горад. Але калі трэба для справы дараваць, я ні на каго не трымаю зла“. Я думаю, гэта тая самая пазіцыя, якой нам усім трэба прытрымлівацца».
Святар прывёў у прыклад жанчын, чые мірныя акцыі, па яго думку, спрацавалі.
Пасля яго слоў усе святары разам з людзьмі праспявалі гімн «Магутны Божа».
Прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч распавёў, што католікі, праваслаўныя, лютэране і яўрэі перш за ўсё моляцца аб міры, згодзе і адзінстве. «А калі будзе згода і адзінства ў нашым асяроддзі, то тады і ўсё астатняе будзе, будзе і праца, і хлеб на стале, і іншыя рэчы».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…